Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
Навіны рэспублікі
Цырымонія інаўгурацыі Прэзідэнта Беларусі пройдзе сёння ў Палацы Незалежнасці
25.03.2025

Цырымонія інаўгурацыі Прэзідэнта Беларусі пройдзе сёння ў Палацы Незалежнасці

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цырымонія ўступлення на пасаду нававыбранага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі пройдзе сёння ў Палацы Незалежнасці. Пачатак чакаецца ў 12 гадзін, паведамляе БЕЛТА.

Цырымонія інаўгурацыі, на якую запрошаны больш за 1100 чалавек, адбудзецца ў Зале ўрачыстых цырымоній - самай вялікай зале Палаца Незалежнасці. Аляксандр Лукашэнка прынясе Прысягу Прэзідэнта наступнага зместу: "Уступаючы на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, урачыста клянуся верна служыць народу Рэспублікі Беларусь, паважаць і ахоўваць правы і свабоды чалавека і грамадзяніна, выконваць і абараняць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, свята і добрасумленна выконваць ускладзеныя на мяне высокія абавязкі".

Цырымонія будзе трансліравацца ў прамым эфіры на сайце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, па тэлеканалах "Першы інфармацыйны", "Беларусь 1", АНТ, СТБ, "МІР", а таксама на рэсурсе videobel.by і на YouTube-канале БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка паедзе на інаўгурацыю па двух галоўных сталічных праспектах - Незалежнасці і Пераможцаў. Картэж пачне рух у 11.45. Яго будзе суправаджаць эскорт з дзевяці матацыклістаў. Да месца правядзення інаўгурацыі - Палаца Незалежнасці - картэж праедзе 13 км - гэта тое, што пакажуць у трансляцыі. Пастаянная скорасць руху складзе 60 км/гадз.-0-

 

Да спіса