Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
Навіны рэспублікі
У Беларусі з'явіцца базавы сацыяльны тарыф на сотавую сувязь для насельніцтва
27.08.2024

У Беларусі з'явіцца базавы сацыяльны тарыф на сотавую сувязь для насельніцтва

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 жніўня падпісаў указ нумар 335 "Аб аказанні паслуг сотавай рухомай электрасувязі", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

У мэтах павышэння даступнасці сотавай сувязі, у тым ліку ў сельскай мясцовасці, кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб устанаўленні абавязковых для сотавых аператараў патрабаванняў да якасці і ахопу прадастаўляемых імі паслуг. Пры парушэнні гэтых патрабаванняў сотавыя аператары будуць прыцягнуты да адказнасці.

У адпаведнасці з дакументам сотавыя аператары ў абавязковым парадку павінны будуць накіроўваць частку прыбытку на будаўніцтва новых вышак, мадэрнізацыю дзеючых аб'ектаў і іншыя меры па развіцці сетак сотавай сувязі, што дазволіць павялічыць зону пакрыцця і ўстойлівасць сігналу.

Акрамя таго, указам прадугледжваецца ўвядзенне базавага сацыяльнага тарыфу для насельніцтва, кошт якога будзе знаходзіцца пад кантролем дзяржавы і стане даступным для ўсіх катэгорый грамадзян.-0-

Да спіса