Галоўная / Адно акно / Аб рабоце службы «Адно акно»

Аб рабоце службы «Адно акно»

Прыём зацікаўленых асоб:
Панядзелак, аўторак, чацвер, пятнiца: з 8.00 да 17.00
серада: з 11.00 да 20.00
без перапынку на абед
выхадныя дні: субота, нядзеля
першая субота кожнага месяца - дзяжурства з 8.00 да 12.00

Адказныя службоовыя асобы, якія ажыццяўляюць прыём заяў
і выдачу рашэнняў:

інспектар сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама
Ахрамовіч Святлана Алегаўна
спецыяліст камунальнага унітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Браслаў-камунальнік»
Храпан Вераніка Паўлаўна
211969, горад Браслаў, вуліца Савецкая, 119 (левае крыло)1 паверх, тэлефон 6 61 37, 142

загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Цыўнэль Таццяна Анатольеўна
211969, горад Браслаў, вуліца Савецкая, 119 (левае крыло) кабінет № 55, 1 паверх, тэлефон 6 61 89
Курыруе службу «адно акно»
кіраўнік спраў - начальнік упраўлення справамі райвыканкама
Мініна Іна Мікалаеўна
211969, горад Браслаў, вуліца Савецкая, 119 кабінет № 21, 2 паверх, тэлефон 6 97 45

Па адзіным тэлефонным нумары 142 можна атрымаць інфармацыю аб рэжыме работы дзяржаўных органаў, часе і парадку ажыццяўлення прыёму грамадзян, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў і аб іншых пытаннях, звязаных з ажыццяўленнем адміністратыўных працэдур.

Асноўнымі задачамі службы «адно акно» з'яўляюцца:

1. забеспячэнне рэалізацыі заяўнага прынцыпу «адно акно» пры звароце зацікаўленых асоб за ажыццяўленнем адміністратыўных працэдур;
2. стварэнне ўмоў для падачы ў адным месцы зацікаўленымі асобамі заяў аб ажыццяўленні адміністратыўных працэдур;
3. аказанне бясплатнай кансультатыўнай дапамогі па пытаннях падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністратыўных працэдур;
4.забеспячэнне своечасовай і якаснай падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністратыўных працэдур;
5. выдача адміністрацыйных рашэнняў.