Каб зерне не згарэла
МНС інфармуе
15.08.2022
Зусім хутка ў зернесушыльныя комплексы сельгасарганізацый паступіць свежы ўраджай. Трэба зрабіць усё магчымае, каб захаваць прывезенае з палёў зерне, і на першае месца тут выходзіць пажарная бяспека.
Супрацоўнікі наведалі ААТ «Слабоцка-агро». Адбылася жывая размова з аператарамі зернесушыльных комплексаў прадпрыемства. Акцэнт зроблены на выкананні мераў бяспекі, пастаянным кантролі за абсталяваннем і тэхналагічным працэсам, наяўнасці і справнасці першасных сродкаў пажаратушэння. Абмеркавалі парадак дзеянняў персаналу пры розных надзвычайных сітуацыях, будь то пажар або моцны вецер. Таксама ўпэўніліся ў веданні работнікамі сваіх прафесійных абавязкаў і нумароў тэлефонаў экстраных службаў.
Глядзець усе