Дзіцячы жарт з агнём мог стаць прычынай пажару.
МНС інфармуе
22.05.2023
21 мая ў 17:22 на пульт дыспетчара Браслаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб загаранні жылога дома ў вёсцы Манастыр Браслаўскага раёна.
Пасля прыбыцця на месца выкліку ратавальнікі назіралі адкрытае гарэнне дома, жыхары якога самастойна выбраліся да прыезду байцоў МНС. У выніку пажару ў доме знішчаны дах, столевыя перакрыцці і маёмасць. Прычына пажару ўстанаўліваецца. Разглядаецца версія, што прычынай пажару стала дзіцячае гулянне з агнём.
Шаноўныя бацькі:
- нагадайце дзецям, што спічкі – не гульнячка. Схавайце спічкі ад дзяцей!;
- разясніце дзецям, якія цяжкія наступствы могуць быць ад гульні з агнём;
- не пакідайце дзяцей без нагляду;
- не праходзьце міма дзяцей, якія гуляюць з агнём;
- не забывайце выключаць электрапрыборы;
- не дазваляйце дзецям уключаць электрапрыборы;
- не дазваляйце дзецям разводзіць вогнішчы;
- у выпадку ўзнікнення пажару тэлефануйце па нумары 101 або 112!