Данесці да кожнага
На мінулым тыдні работнікі Браслаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі шэраг прафілактычных мерапрыемстваў для жыхароў і гасцей нашага раёна, нагадваючы кожнаму пра правілы бяспекі ў летні перыяд.
У рамках рэспубліканскай акцыі «Канікулы без дыму і агню» ратавальнікі сумесна з першым сакратаром раённай арганізацыі «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і прадстаўніком аддзела па адукацыі наведалі палаточныя лагеры, арганізаваныя для вучняў раённых школ у канікулярны час. Спецыялісты наведалі чатыры такія лагеры, дзе правялі прафілактычныя заняткі не толькі з дзецьмі, але і з педагогамі, расказаўшы ім пра асновы бяспекі. У кожным установе работнікі МНС праводзілі з дзецьмі спартыўныя эстафеты, пасля чаго кожны ўдзельнік атрымаў буклет з наглядна-выяўленчай прадукцыяй Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Не абмінулі ратавальнікі і сельскіх жыхароў, арганізаваўшы «пасты бяспекі» па маршрутах аўтамагазінаў. Работнікі ведамства, размаўляючы з пакупнікамі магазінаў, акцэнтуюць увагу на ацяпляльных прыборах, нагадваючы пра тое, што ў летні час грамадзяне не карыстаюцца печамі і што зараз самы час прывесці іх у парадак. Ратавальнікі таксама рэкамендавалі ўсталяваць дэтэктары диму ў кожнай жылой пакоі і падтрымліваць іх у справным стане.
Вялікая ўвага была ўдзялена адпачываючым каля вадаёмаў. Работнікамі МНС былі праведзены шэраг рэйдаў як у месцах, прызначаных для купання, так і ў месцах для аматараў «дыкага» адпачынку. Ратавальнікі нагадвалі ўсім адпачываючым правілы паводзін на вадаёме, прыводзячы ў прыклад сумныя лічбы статыстыкі, сем'ям, якія адпачывалі разам з дзецьмі, работнікі ведамства настойліва рэкамендавалі не пакідаць дзяцей каля вады без нагляду.
Глядзець усе