ЕАЭС
Апісанне эмблемы старшынства Рэспублікі Беларусь у органах ЕАЭС
Верхні фон эмблемы: элемент са стылізаванымі літарамі (абрэвіятура ЕАЭС), які аб'ядноўвае ўсе краіны-удзельніцы.
Таксама эмблема ўтрымлівае выявы знакавых архітэктурных будынкаў і збудаванняў кожнай з краін-удзельніц ЕАЭС, лёгка ўпізнавальных і асацыяваных з краінай размяшчэння.
Сімвалічнае аб'яднанне розных культур у адно цэлае, а таксама ідэя інтэграцыі, дружбы і ўзаемаразумення падмацавана наяўнасцю мастацкага элемента ў выглядзе зорак, выкананых у колерах нацыянальных сцягоў Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і Расіі.