Генацыд беларускага народа
Гістарычная памяць і памятныя даты
У 2022 годзе Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 117, якім карэктуецца Указ ад 26 сакавіка 1998 года № 157 «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь».
Назва памятнай даты зменена з «Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны – 22 чэрвеня» на «Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа – 22 чэрвеня».
Указ падрыхтаваны на падставе Закона ад 5 студзеня 2022 года «Аб генацыдзе беларускага народа», у адпаведнасці з якім факты здзяйснення нацысцкімі злачынцамі і іх памагатымі, нацыяналістычнымі фарміраваннямі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд злачынстваў, накіраваных на планамернае фізічнае знішчэнне беларускага народа, прызнаны генацыдам беларускага народа.
На тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны фашысты стварылі больш за 260 лагераў смерці і месцаў масавага знішчэння людзей. У гэтым трагічным спісе Трасцянец, Хатынь, Азарыцкая зона смерці, Чырвоны Бераг. Паводле непаўных даных, толькі ў лагерах на тэрыторыі Беларусі загінулі каля 1,5 млн чалавек. На тэрыторыі краіны знішчана больш за 9 тыс. населенных пунктаў. Усяго Беларусь страціла кожнага трэцяга свайго жыхара.
2024 год праходзіць пад знакам 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Да юбілею прыурочана шмат мерапрыемстваў, накіраваных на фармаванне павагі да мінулага і сучаснага нашага народа, захавання гістарычнай памяці пра Вялікую Айчынную вайну.