Геральдыка
1. Герб горада Браслава з'яўляецца яго афіцыйным геральдычным сімвалам.
Герб горада Браслава – уласнасць Браслаўскага раёна, правам распараджэння якой валодае Браслаўскі раённы выканаўчы камітэт.
2. Выява герба горада Браслава размяшчаецца на будынках, у якіх размешчаны органы мясцовага кіравання і самакіравання горада Браслава і Браслаўскага раёна, а таксама ў памяшканнях пасяджэнняў гэтых органаў і ў службовых кабінетах іх кіраўнікоў.
Выява герба горада Браслава можа размяшчацца ў тых месцах горада Браслава і Браслаўскага раёна, дзе ў адпаведнасці з заканадаўствам прадугледжваецца размяшчэнне выявы Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. Пры адначасовым размяшчэнні Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, герба горада Браслава і іншых гербаў іх размяшчэнне вызначаецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 года «Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004 г., № 111, 2/1050).
Выява герба горада Браслава можа выкарыстоўвацца таксама падчас дзяржаўных святаў і святочных дзён, урачыстых мерапрыемстваў, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, народных, працоўных, сямейных святаў і мерапрыемстваў, прыурочаных да памятных дат.
3. Права на выкарыстанне выявы герба горада Браслава ў выпадках, не ўказаных у пункце 2 гэтага Палажэння, можа быць прадастаўлена па рашэнні Браслаўскага раённага выканаўчага камітэта.
Герб горада Браслава ўяўляе сабой выява ў блакітным полі барочнага шчыта залатога сонца, на якім знаходзіцца блакітны трохвугольнік з выявай вока чалавека – вока Божага благаславення.
1. Флаг горада Браслава з'яўляецца яго афіцыйным геральдычным сімвалам.
Флаг горада Браслава – уласнасць Браслаўскага раёна, правам распараджэння якой валодае Браслаўскі раённы выканаўчы камітэт.
2. Флаг горада Браслава размяшчаецца на будынках, у якіх размешчаны органы мясцовага кіравання і самакіравання горада Браслава і Браслаўскага раёна, а таксама ў памяшканнях пасяджэнняў гэтых органаў і ў службовых кабінетах іх кіраўнікоў.
Флаг горада Браслава можа размяшчацца ў тых месцах горада Браслава і Браслаўскага раёна, дзе ў адпаведнасці з заканадаўствам прадугледжваецца размяшчэнне Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь. Пры адначасовым размяшчэнні Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, флага горада Браслава і іншых флагаў іх размяшчэнне вызначаецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 года «Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004 г., № 111, 2/1050).
Флаг горада Браслава можа выкарыстоўвацца таксама падчас дзяржаўных святаў і святочных дзён, урачыстых мерапрыемстваў, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, народных, працоўных, сямейных святаў і мерапрыемстваў, прыурочаных да памятных дат.
3. Права на выкарыстанне флага горада Браслава ў выпадках, не ўказаных у пункце 2 гэтага Палажэння, можа быць прадастаўлена па рашэнні Браслаўскага раённага выканаўчага камітэта.
Флаг горада Браслава ўяўляе сабой прамавугольнае палатно белага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, пасярэдзіне знаходзіцца блакітная паласа шырынёй, роўнай 1/3 шырыні палатна, у цэнтры якой – выява герба горада Браслава.
1. Герб гарадскога пасёлка Відзы з'яўляецца яго афіцыйным геральдычным сімвалам.
Герб гарадскога пасёлка Відзы з'яўляецца ўласнасцю гарадскога пасёлка Відзы, правам распараджэння якой валодае Відзоўскі паселкавы выканаўчы камітэт.
2. Выява герба гарадскога пасёлка Відзы размяшчаецца на будынках, у якіх размешчаны органы мясцовага кіравання і самакіравання гарадскога пасёлка Відзы і яго тэрыторый, а таксама ў памяшканнях пасяджэнняў гэтых органаў і службовых кабінетах іх кіраўнікоў.
Выява герба гарадскога пасёлка Відзы можа размяшчацца ў тых месцах гарадскога пасёлка Відзы, дзе ў адпаведнасці з заканадаўствам прадугледжваецца размяшчэнне выявы Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. Пры адначасовым размяшчэнні герба гарадскога пасёлка Відзы і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь герб гарадскога пасёлка Відзы павінен размяшчацца з правага боку ад Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, калі знаходзіцца да іх тварам.
Выява герба гарадскога пасёлка Відзы можа выкарыстоўвацца таксама падчас дзяржаўных святаў і святочных дзён, урачыстых мерапрыемстваў, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, народных, працоўных, сямейных святаў і мерапрыемстваў, прыурочаных да памятных дат.
3. Права на выкарыстанне выявы герба гарадскога пасёлка Відзы ў выпадках, не ўказаных у пункце 2 гэтага Палажэння, можа быць прадастаўлена па рашэнні Відзоўскага паселкавага выканаўчага камітэта.
Герб гарадскога пасёлка Відзы ўяўляе сабой выява на чырвоным полі французскага шчыта жоўтай пчалы з чырвонымі вачыма.
Афіцыйны геральдычны сімвал – герб гарадскога пасёлка Відзы Браслаўскага раёна.
1. Флаг гарадскога пасёлка Відзы з'яўляецца яго афіцыйным геральдычным сімвалам.
Флаг гарадскога пасёлка Відзы з'яўляецца ўласнасцю гарадскога пасёлка Відзы, правам распараджэння якой валодае Відзоўскі паселкавы выканаўчы камітэт.
2. Флаг гарадскога пасёлка Відзы размяшчаецца на будынках, у якіх размешчаны органы мясцовага кіравання і самакіравання гарадскога пасёлка Відзы і яго тэрыторый, а таксама ў памяшканнях пасяджэнняў гэтых органаў і службовых кабінетах іх кіраўнікоў.
Флаг гарадскога пасёлка Відзы можа размяшчацца ў тых месцах гарадскога пасёлка Відзы, дзе ў адпаведнасці з заканадаўствам прадугледжваецца размяшчэнне Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь. Пры адначасовым размяшчэнні флага гарадскога пасёлка Відзы і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь флаг гарадскога пасёлка Відзы павінен размяшчацца з правага боку ад Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, калі знаходзіцца да іх тварам.
Флаг гарадскога пасёлка Відзы можа выкарыстоўвацца таксама падчас дзяржаўных святаў і святочных дзён, урачыстых мерапрыемстваў, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, народных, працоўных, сямейных святаў і мерапрыемстваў, прыурочаных да памятных дат.
3. Права на выкарыстанне флага гарадскога пасёлка Відзы ў выпадках, не ўказаных у пункце 2 гэтага Палажэння, можа быць прадастаўлена па рашэнні Відзоўскага паселкавага выканаўчага камітэта.
Флаг гарадскога пасёлка Відзы ўяўляе сабой прамавугольнае палатно з суадносінамі бакоў 1:2, якое вертыкальна падзелена на тры роўныя часткі чырвонага, жоўтага і чырвонага колераў.
Афіцыйны геральдычны сімвал – флаг гарадскога пасёлка Відзы Браслаўскага раёна.
1. Герб гарадскога пасёлка Друя з'яўляецца яго афіцыйным геральдычным сімвалам.
Герб гарадскога пасёлка Друя з'яўляецца ўласнасцю гарадскога пасёлка Друя, правам распараджэння якой валодае Друйскі паселкавы выканаўчы камітэт.
2. Выява герба гарадскога пасёлка Друя размяшчаецца на будынках, у якіх размешчаны органы мясцовага кіравання і самакіравання гарадскога пасёлка Друя і яго тэрыторый, а таксама ў памяшканнях пасяджэнняў гэтых органаў і службовых кабінетах іх кіраўнікоў.
Выява герба гарадскога пасёлка Друя можа размяшчацца ў тых месцах гарадскога пасёлка Друя, дзе ў адпаведнасці з заканадаўствам прадугледжваецца размяшчэнне выявы Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. Пры адначасовым размяшчэнні герба гарадскога пасёлка Друя і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь герб гарадскога пасёлка Друя павінен размяшчацца з правага боку ад Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, калі знаходзіцца да іх тварам.
Выява герба гарадскога пасёлка Друя можа выкарыстоўвацца таксама падчас дзяржаўных святаў і святочных дзён, урачыстых мерапрыемстваў, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, народных, працоўных, сямейных святаў і мерапрыемстваў, прыурочаных да памятных дат.
3. Права на выкарыстанне выявы герба гарадскога пасёлка Друя ў выпадках, не ўказаных у пункце 2 гэтага Палажэння, можа быць прадастаўлена па рашэнні Друйскага паселкавага выканаўчага камітэта.
Герб гарадскога пасёлка Друя ўяўляе сабой выява на блакітным полі барочнага шчыта старажытнага рачнога судна з распушчаным парусам на хвалях срэбнага і блакітнага колераў.
Афіцыйны геральдычны сімвал – герб гарадскога пасёлка Друя Браслаўскага раёна.
1. Флаг гарадскога пасёлка Друя з'яўляецца яго афіцыйным геральдычным сімвалам.
Флаг гарадскога пасёлка Друя з'яўляецца ўласнасцю гарадскога пасёлка Друя, правам распараджэння якой валодае Друйскі паселкавы выканаўчы камітэт.
2. Флаг гарадскога пасёлка Друя размяшчаецца на будынках, у якіх размешчаны органы мясцовага кіравання і самакіравання гарадскога пасёлка Друя і яго тэрыторый, а таксама ў памяшканнях пасяджэнняў гэтых органаў і службовых кабінетах іх кіраўнікоў.
Флаг гарадскога пасёлка Друя можа размяшчацца ў тых месцах гарадскога пасёлка Друя, дзе ў адпаведнасці з заканадаўствам прадугледжваецца размяшчэнне Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь. Пры адначасовым размяшчэнні флага гарадскога пасёлка Друя і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь флаг гарадскога пасёлка Друя павінен размяшчацца з правага боку ад Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, калі знаходзіцца да іх тварам.
Флаг гарадскога пасёлка Друя можа выкарыстоўвацца таксама падчас дзяржаўных святаў і святочных дзён, урачыстых мерапрыемстваў, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, народных, працоўных, сямейных святаў і мерапрыемстваў, прыурочаных да памятных дат.
3. Права на выкарыстанне флага гарадскога пасёлка Друя ў выпадках, не ўказаных у пункце 2 гэтага Палажэння, можа быць прадастаўлена па рашэнні Друйскага паселкавага выканаўчага камітэта.
Флаг гарадскога пасёлка Друя ўяўляе сабой прамавугольнае палатно блакітнага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у ніжняй частцы якога размешчана хвалепадобная паласа белага колеру на 1/3 шырыні палатна. Блакітная і белая паласы падзелены хвалепадобным арнаментам белага і блакітнага колераў.
Афіцыйны геральдычны сімвал – флаг гарадскога пасёлка Друя Браслаўскага раёна.