Дзяржаўная рэгістрацыя і ліквідацыя суб'ектаў гаспадарання

Дзяржаўная рэгістрацыя і ліквідацыя (прыпыненне дзейнасці)

суб'ектаў гаспадарання

Дзяржаўная рэгістрацыя суб'ектаў гаспадарання ажыццяўляецца па месцы знаходжання юрыдычнай асобы і па месцы пражывання індывідуальнага прадпрымальніка.

Дзяржаўная рэгістрацыя суб'ектаў гаспадарання Браслаўскага раёна, за выключэннем камерцыйных арганізацый з удзелам замежных і міжнародных арганізацый, ажыццяўляецца Браслаўскім раённым выканаўчым камітэтам на падставе заяўнага прынцыпу ў дзень падачы дакументаў, неабходных для яе правядзення.

Дзяржаўная рэгістрацыя камерцыйных арганізацый з удзелам замежных і міжнародных арганізацый ажыццяўляецца галоўным упраўленнем юстыцыі Віцебскага аблвыканкама.

Падрабязную інфармацыю аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (прыпыненні дзейнасці) суб'ектаў гаспадарання, узгадненні назвы юрыдычнай асобы, парадку атрымання інфармацыі з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў можна знайсці на афіцыйным сайце галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

Магчыма электронная дзяржаўная рэгістрацыя суб'ектаў гаспадарання шляхам выкарыстання веб-партала Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў http://egr.gov.by.

Заведуючы сектарам — Ціунель Таццяна Анатольеўна

Дзяржаўная рэгістрацыя і ліквідацыя (прыпыненне дзейнасці) суб'ектаў гаспадарання ў Браслаўскім раённым выканаўчым камітэце ажыццяўляецца заведуючым сектарам па працы з зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Ціунель Таццянай Анатольеўнай

г.Браслаў, вул. Савецкая, 119А, каб.55, тэл. 8 02153 66189

Рэжым працы: панядзелак – пятніца 8.00-17.00; перапынак 12.00-13.00

Галоўны спецыяліст — Мороз Анна Канстанцінаўна

У перыяд адсутнасці Ціунель Т.А. функцыі па дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (прыпыненні дзейнасці) суб'ектаў гаспадарання ажыццяўляе галоўны спецыяліст райвыканкама Мороз Анна Канстанцінаўна

г.Браслаў, вул. Савецкая, 119, каб.7, тэл. 8 02153 69765

Рэжым працы: панядзелак – пятніца 8.00-17.00; перапынак 12.00-13.00

Вышэйстая арганізацыя па пытаннях дзяржаўнай рэгістрацыі суб'ектаў гаспадарання: галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама.
Начальнік аддзела дзяржаўнай рэгістрацыі камерцыйных (некамерцыйных) арганізацый, юрыдычнай экспертызы і арганізацыі працы архіўных устаноў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама - Жойдь Святлана Юр'еўна (г. Віцебск, вул. Праўды, 18, каб. 82, тэл. 8 0212 67-97-78).

За дзяржаўную рэгістрацыю суб'ектаў гаспадарання, унясенне змяненняў у статут юрыдычнай асобы, сведчанне індывідуальнага прадпрымальніка, прадастаўленне звестак з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў спаганяецца дзяржаўная пошліна.

Рэквізіты для аплаты дзяржаўнай пошліны пры звароце ў
Браслаўскі райвыканкам

Атрымацель плацяжу: Галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў Рэспублікі

Беларусь па Віцебскай вобласці (УНП: 300594330)

Фінансавы аддзел Браслаўскага райвыканкама (УНП 300170712);

р/с BY60AKBB36003120000060000000

ААТ «АСБ «Беларусбанк»; код банка AKBBBY2X

Назначэнне плацяжу: «Дзяржпошліна»

Код плацяжу: 03001 - для юрыдычных асоб,

03002 - для фізічных асоб.

Дзяржаўная пошліна можа быць аплачана шляхам ЕРІП.

Для правядзення плацяжу у АІС «Разлік» (ЕРІП) неабходна выбраць паслядоўна ўкладкі:

Агульнарэспубліканскія → Суды, Юстыцыя, Юрыдычныя паслугі → Рэгістрацыя юрыдычнай асобы і ІП → Віцебская вобласць → г.Браслаў (Браслаўскі раён) → Браслаўскі райвыканкам → фізічныя асобы →
Выпіска з ЕГР
Дублікат сведчання ІП
Змены ў сведчанне ІП
Рэгістрацыя ІП
Рэгістрацыя ЮЛ
юрыдычныя асобы → Выпіска з ЕГР
Дублікат сведчання ЮЛ
Змены ў статут ЮЛ
Рэгістрацыя ЮЛ

ці ў пошукавай сістэме ЕРІП увести нумар паслугі:

Для фізічнай асобы

Для юрыдычнай асобы

Кароткае найменне паслугі

Нумар паслугі
у ЕРІП

Кароткае найменне паслугі

Нумар паслугі
у ЕРІП

Рэгістрацыя ЮЛ

4450621

Рэгістрацыя ЮЛ

4450581

Рэгістрацыя ІП

4450541

Змены ў статут ЮЛ

4450591

Змены ў сведчанне ІП

4450551

Дублікат сведчання ЮЛ

4450601

Дублікат сведчання ІП

4450561

Выпіска з ЕГР

4450611

Выпіска з ЕГР

4450571