Група асоб паўстала перад судом за арганізацыю незаконнай міграцыі.
За арганізацыю або кіраўніцтва ці садзейнічанне дзейнасці па незаконным уездзе ў Рэспубліку Беларусь, знаходжанні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, транзітным праездзе (транзіту) праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь або выездзе з Рэспублікі Беларусь замежных грамадзян або асоб без грамадзянства (арганізацыя незаконнай міграцыі) прадугледжана крымінальная адказнасць па арт.371-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Незаконная міграцыя ўяўляе пагрозу грамадскай і нацыянальнай бяспецы, эканамічнай стабільнасці, спрыяе ўскладненню крымінальнай абстаноўкі.
Пракуратура Браслаўскага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачанне ў судзе Браслаўскага раёна па крымінальнай справе па абвінавачванні F., К. і Х. у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.371-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
У ходзе судовага следства ўстаноўлена, што F., К. і Х. уступілі ў змову, загадзя дамовіўшыся аб здзяйсненні дадзенага злачынства і ў наступным, дзейнічаючы групай асобаў па папярэдняй змове, з карыслівых матываў, ажыццявілі садзейнічанне дзейнасці па незаконным транзітным праездзе (транзіту) праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь з мэтай выезду ў краіны Еўрапейскага саюза ў парушэнне ўстаноўленага парадку і вне ўстаноўленых пунктаў пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь 6 грамадзян Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікі Эфіопія.
Для забеспячэння незаконнага знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, транзітнага праезда праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь і выезда з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь шасці грамадзян Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікі Эфіопія абвінавачаным перададзена не менш за 5 800 долараў ЗША і не менш за 145 000 рублёў Цэнтральнага Банка Расійскай Федэрацыі.
Дзеянні F. органам крымінальнага пераследу кваліфікаваны па ч.2 арт.371-1 УК Рэспублікі Беларусь – арганізацыя, кіраўніцтва дзейнасцю па незаконным знаходжанні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, транзітным праездзе (транзіту) праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь і выездзе з Рэспублікі Беларусь замежных грамадзян (арганізацыя незаконнай міграцыі), здзейсненае групай асобаў па папярэдняй змове.
Дзеянні К. і Х. па дадзеным факце органам крымінальнага пераследу кваліфікаваны па ч.2 арт.371-1 УК Рэспублікі Беларусь – садзейнічанне дзейнасці па незаконным транзітным праездзе (транзіту) праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь і выездзе з Рэспублікі Беларусь замежных грамадзян (арганізацыя незаконнай міграцыі), здзейсненае групай асобаў па папярэдняй змове.
У судовым пасяджэнні F. у інкрымінуемым яму дзеянні прызнаў часткова, адмаўляў, што атрымаў ад замежных грамадзян грашовае ўзнагароджанне за арганізацыю незаконнай міграцыі.
К. і Х. віну ў здзяйсненым імі злачынстве, прадугледжаным ч.2 арт.371-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прызналі ў поўным аб'ёме.
У сукупнасці з заключэннямі экспертыз, пратаколамі аператыўна-розыскных мерапрыемстваў, следчых дзеянняў, рэчавымі доказамі і іншымі пісьмовымі матэрыяламі справы, падрабязна даследаванымі ў ходзе судовага следства, віна F., К. і Х. у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.371-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь даказана ў поўным аб'ёме.
Улічваючы пазіцыю боку дзяржаўнага абвінавачання суд прызнаў F., К. і Х. вінаватымі ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.371-1 УК і прызначыў абвінавачанаму F. пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 3 гады ў выпраўленчай калоніі ў ўмовах узмоцненага рэжыму з штрафам у памеры 200 базавых велічынь, а таксама спагнаў даход, атрыманы злачынным шляхам, у памеры 21 653 рубля 29 капеек.
К. прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 3 гады са штрафам у памеры 120 базавых велічынь, з адтэрміноўкай выканання пакарання тэрмінам на 2 гады.
Абвіначанаму Х. прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 3 гады са штрафам у памеры 100 базавых велічынь, з адтэрміноўкай выканання пакарання тэрмінам на 2 гады.
Вырак уступіў у законную сілу.
Старшы памочнік пракурора
Браслаўскага раёна Е.С.Ісакова