МУС сумесна з Міністэрствам адукацыі, Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававой інфармацыі праводзіцьрэспубліканскі конкурс#КіберПрава: ваш шчыт у сетцы для лепшага інавацыйнага праекта па прафілактыцы кібермахлярства.
- Удзел могуць браць дзеці ва ўзросце ад 10 да 18 гадоў. Для гэтага неабходна прапанаваць сучасны спосаб папярэджання кіберакрыміналу. Фармат можа быць любым: прыкладанне, відэакантэнт, інфаграфіка, праграмнае забеспячэнне і г.д.
- Работы прымаюцца да 3 мая. У фінал пройдуць 30 найлепшых удзельнікаў.
- Сярод прызоў - смартфоны, VR-акуляры, разумныя гадзіны, калонкі і іншыя карысныя гаджэты, якія спатрэбяцца кожнаму падлетку.
- Падрабязную інфармацыю аб умовах правядзення конкурсу і парадку прадстаўлення работ можна знайсці наДзіцячае правана сайце.