Гісторыя з трагічным фіналам: у Жабінкаўскім раёне патанулі двое непаўналетніх дзяцей.
9 лютага ў 23:40 ратавальнікам ад дзяжурнага РАУС паступіла паведамленне аб неабходнасці аказання дапамогі ў пошуку двух непаўналетніх дзяцей у аграгарадку Вялікія Якаўчыцы Жабінкаўскага раёна.
Па папярэдняй інфармацыі, хлопчыкі 2014 і 2016 гадоў нараджэння вечарам не вярнуліся дадому. Апошні раз, калі гралі, братоў бачылі суседзі каля 17:00. Трывогу забіла бабуля і звярнулася за дапамогай у міліцыю.
У пошуках былі задзейнічаны 12 адзінак тэхнікі і 50 чалавек, з іх 8 адзінак тэхнікі і 20 работнікаў МНС.
10 лютага ў 00:40 пры абследаванні тэрыторыі населенага пункта ратавальнікі знайшлі патанулых дзяцей у штучным вадаёме глыбінёй 1,5 м (тоўшча лёду – 1-2 см) на прысядзібным участку нежылога суседскага дома па вуліцы Цэнтральнай. Знайшлі іх на паверхні вады ў палыні на адлегласці каля 3 метраў ад берага.
Абставіны здарэння ўстанаўліваюцца.
Шаноўныя бацькі, удзяляйце пільную ўвагу забеспячэнню бяспекі вашых дзяцей. Трымайце малалетніх у крокавай даступнасці, не дазваляйце ім знаходзіцца каля вадаёмаў адным і тлумачце небяспеку выхаду на лёд. Калі здарылася бяда, паведаміце пра гэта ў службу выратавання па тэлефонных нумарах 101 або 112.
Глядзець усе