З залы суда
Пракуратура Браслаўскага раёна падтрымала ў судзе дзяржаўнае абвінавачанне па крымінальнай справе ў адносінах да 54-гадовага жыхара Браслаўскага раёна Т., якому інкрымінуецца выкарыстанне заведомо падробленага афіцыйнага дакумента, які прадастаўляе правы, здзейсненае паўторна.
Як устаноўлена ў ходзе судовага следства, Т., маючы намер, накіраваны на выкарыстанне заведомо падробленага афіцыйнага дакумента, які прадастаўляе правы – пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Грузія, умышленна, з мэтай атрымання дазволу на часовае пражыванне, працаўладкавання, адкрыцця разліковага рахунку і атрымання БПК, выкарыстаў вышэйзгаданы падроблены дакумент. У выніку чаго, ён атрымаў дазвол на часовае пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, на яго імя адкрыты бягучы (разліковы) рахунак і атрымана БПК, а таксама ён быў афіцыйна працаўладкаваны.
Абвінавачаны Т. сваю віну ў здзейсненым не прызнаў і патлумачыў, што не ведаў, што пашпарт з'яўляецца падробленым.
Згодна з пратоколамі аператыўна-розыскных мерапрыемстваў, следчых дзеянняў, паказанням сведкаў і іншым пісьмовым матэрыялам крымінальнай справы, даследаваным у ходзе судовага следства, віна Т. у выкарыстанні заведомо падробленага афіцыйнага дакумента, які прадастаўляе правы, здзейсненае паўторна, даказана ў поўным аб'ёме.
Улічваючы прадстаўленыя дзяржаўным абвінаваўцам доказы, суд Браслаўскага раёна вынес абвінаваўчы прысуд і на падставе ч.ч.1,2 арт.380 Крымінальнага кодэкса абвінавачванаму Т. прызначана пакаранне ў выглядзе арышт на тэрмін 3 месяцы.
Прысуд суда не ўступіў у законную сілу, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.
Намеснік пракурора
Браслаўскага раёна Е.С. Зеленькевіч
Глядзець усе