З залы суда. Пагроза любоўю

Навіны пракуратуры
10.09.2018

Жыхар Браслаўскага раёна ў спробах аднавіць разбітую сям'ю здзейсніў злачынства, прадугледжанае арт. 186 КК.

Так, мужчына, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, падчас канфлікту з жонкай, жадаючы выклікаць у пацярпелай страх за сваё жыццё, наўмысна пагражаў ёй забойствам, выказаўшы намер прынесці вінтоўку і забіць яе, і не прымусіўшы сябе доўга чакаць, усё ж прынёс да дома загорнутую ў покрыва вінтоўку.

Убачыўшы разгневанага мужа, жанчыне нічога не заставалася, як уцякаць з дому, але, на шчасце, вінтоўка толькі напалохала жонку, іншай шкоды нікому не нанесена.

Раней у сям'і сістэматычна адбываліся скандалы, якія правакіраваў рэўнівы муж, пры гэтым нават быў асуджаны за сістэматычнае нанясенне пабояў жонцы, аднак належных высноў не зрабіў, і зноў прыняўшы спробы памірзіцца з жонкай, апынуўся на лаве падсудных.

Судом Браслаўскага раёна мужчына прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 186, і прызначана пакаранне ў выглядзе арышт на тэрмін 3 месяцы, а таксама прымяняліся прымусовыя меры бяспекі і лячэння ад хранічнага алкагалізму.

Старшы памочнік пракурора
Браслаўскага раёна
Ю.П. Лабуць

Глядзець усе