Якая адказнасць пагражае за незаконны абарот алкагольнай прадукцыі?
Выяўленне і папярэджанне фактаў незаконнага абароту алкагольнай прадукцыі з'яўляецца адным з найважнейшых напрамкаў у дзейнасці органаў унутраных спраў і пастаянна знаходзіцца ў цэнтры ўвагі.
Аб тым, якая адказнасць прадугледжана за незаконны абарот алкагольнай прадукцыі, расказвае старшы участковы інспектар міліцыі Браславскага РАУС Анатолій Умпіровіч:
– Захоўванне, перавозка, набыццё і выраб фальсіфікаваных спіртных напояў цягне за сабой прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці.
Згодна з ч. 2 арт. 13.21 КаАП РБ, перамяшчэнне па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь фізічнай асобай, якая не з'яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, больш пяці літраў алкагольных напояў, не маркіраваных у ўстаноўленым парадку акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь і (або) спецыяльнымі маркамі, цягне за сабой накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 100 базавых велічынь з канфіскацыяй алкагольных напояў, якія перавышаюць колькасць, перамяшчэнне якой дапускаецца, або без канфіскацыі.
Згодна з ч. 4 арт. 13.21 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, продаж (пры адсутнасці прыкмет незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці) фізічнай асобай, якая не з'яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, алкагольных напояў, не маркіраваных у ўстаноўленым парадку акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь і (або) спецыяльнымі маркамі, альбо алкагольных напояў уласнага вырабу – цягне за сабой накладанне штрафу ў памеры ад пяці да дваццаці базавых велічынь з канфіскацыяй прадаваных алкагольных напояў або без канфіскацыі такіх алкагольных напояў.
Пад моцнымі разумеецца алкагольныя напоі з аб'ёмнай доляй этанолу 28 і больш адсоткаў, вырабленыя фізічнымі асобамі шляхам закісання сыравіны і наступнай перагонкі.
Згодна з ч. 1 арт. 13.27 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, выраб фізічнымі асобамі моцных алкагольных напояў (самагону), паўфабрыкатаў для іх вырабу (брагі), а таксама захоўванне апаратаў, якія выкарыстоўваюцца для іх вырабу, цягне за сабой накладанне штрафу ў памеры да пяці базавых велічынь з канфіскацыяй указанных напояў, паўфабрыкатаў і апаратаў.
Згодна з ч. 3 арт. 13.27, набыццё моцных алкагольных напояў (самагону), за выключэннем тых, продаж якіх дазволены заканадаўствам, а таксама набыццё паўфабрыкатаў для іх вырабу (брагі), цягне за сабой накладанне штрафу ў памеры да 5 базавых велічынь з канфіскацыяй указанных напояў.
Пры атрыманні якой-небудзь інфармацыі аб месцах вырабу, захоўвання, рэалізацыі моцных алкагольных напояў (самагону) можна паведаміць на лінію «102», а таксама па тэлефонах 802153-62677, 802153-35155, 8029-5992202 або звярнуцца да участковых інспектараў міліцыі Браславскага раённага аддзела ўнутраных спраў, ананімнасць гарантуецца.
Глядзець усе