Катанне на плавсродках
Многія грамадзяне маюць у асабістым карыстанні розныя плавсродкі (лодкі, гідрацыклы, катэры і інш.), астатнія карыстаюцца ўзятымі на пракат. У любым выпадку аматарам водных прагулкаў неабходна памятаць, што катанне на любых плавсродках патрабуе строгага выканання правілаў бяспекі пры іх эксплуатацыі, парушэнне якіх можа прывесці да непапраўных наступстваў:
18 мая 2021 года 61-гадовы мужчына з двума мінчанамі 23 і 50 гадоў выйшлі на маторнай лодцы ў акваторыю возера Нарач. Знаходзячыся на адлегласці больш за 2 км ад берагавой лініі, судно пачало тануць, трое мужчын апынуліся ў вадзе. На момант прыбыцця ратавальнікаў за затопленую лодку трымаўся толькі 50-гадовы мужчына, ён быў шпіталізаваны. Астатнія былі выцягнуты з вады без прыкмет жыцця. Позней высветлілася, што ў плавальнага сродку адсутнічаў кормавай поплавок, што не дазваляла ў выпадку патраплення вады ўнутр заставацца на паверхні.
19 мая 2021 года на рацэ Захадняя Дзвіна ў Верхнядзвінску перакулілася лодка з трыма людзьмі. 46-гадовага жыхара Верхнядзвінска і 59-гадовую міорчанку ўнесла цячэнне, а трэці чалавек змог выбрацца з вады і ўцячы. Ратавальнікі знайшлі пацярпелых у 200 метрах ад берага. Іх выцягнулі з вады і даставілі на бераг. Ратаваных шпіталізавалі з пераахаладжэннем.
16 ліпеня 2021 года у МНС паступіла паведамленне аб тым, што ў Рагачоўскім раёне, на возеры «Святое» перакуліўся прагулкавы катэр, у вадзе знаходзяцца 15 чалавек, просяць аб дапамозе. Як высветлілася, падчас адпачынку кампанія з 14 чалавек адправілася на прагулку на катэры. Падчас руху адбылося крэнаванне катэра вышэй крытычнага, у выніку чаго катэр перакуліўся. З сродкаў выратавання на катэры знаходзілася толькі 8 ратавальных камізэлек і 2 ратавальныя кругі. На момант перакулення ў ратавальных камізэльках знаходзіліся трое дзяцей. Мужчына, які кіраваў катэрам, з месца інцыдэнту схаваўся. Ён самавольна ажыццявіў эксплуатацыю катэра, дапусціўшы знаходжанне на палубе судна 14 чалавек, што з'явілася парушэннем патрабаванняў бяспечнай эксплуатацыі маламернага судна.
| Важна! Усе, хто знаходзіцца на плавсродку, павінны надзець ратавальныя камізэлькі. Забаронена:
|