ЛЮБОВЬ У СІНЯКАХ
У 2018 г. пракурорам раёна ў адносінах да «дамашніх катавальнікаў» узбуджана 3 крымінальныя справы па арт. 154 КК - наўмыснае прычыненне працяглага болю або пакут спосабамі, якія выклікаюць асаблівыя фізічныя і псіхічныя пакуты пацярпелага, альбо сістэматычнае нанясенне пабояў. Па ўсіх крымінальных справах вынесены абвінаваўчыя прысуды.
Так, судом Браслаўскага раёна, па ініцыятыве пракуратуры раёна, у выязным судовым пасяджэнні ў будынку Відзоўскага сельскага выканаўчага камітэта з запрашэннем асоб, якія знаходзяцца на прафілактычным уліку ў Браслаўскім РАУС, разгледжана крымінальная справа па абвінавачванні 33-гадовага жыхара Браслаўскага раёна ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.1 арт.154 КК Рэспублікі Беларусь.
У ходзе папярэдняга следства і судовага пасяджэння ўстаноўлена, што малады мужчына на працягу паўгода, будучы ў стане алкагольнага ап'янення, збіваў сваю спадарожніцу. Маладая пацярпелая, маці двох непаўналетніх дзяцей, усімі спосабамі абараняла свайго «грамадзянскага» мужа, спрабуючы апраўдаць усе прычыненыя целесныя пашкоджанні, тлумачачы яго складаным непакладзістым характарам.
Суд вынес абвінаваўчы прысуд у адносінах да мужчыны, з улікам меркавання дзяржаўнага абвінаваўцы, прызначыўшы яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 1 год з адтэрміноўкай выканання пакарання на аналагічны тэрмін, а таксама наклаўшы абавязак выканаць грамадска карысныя працы ў аб'ёме 80 гадзін.
Прысуд суда ўступіў у законную сілу.
Заступнік пракурора раёна Ю.П.Лабуць