Марина Новицкая: «Для идеологического актива Витебщины определена траектория развития и пул задач на 2026 год»

Марина Новіцкая: «Для ідэалагічнага актыву Віцебшчыны вызначана траекторыя развіцця і набор задач на 2026 год»

 Для ідэалагічнага актыва Віцебшчыны вызначана траекторыя развіцця і пул задач на 2026 год. Такую думку выказала начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы і па справах моладзі абласнога выканаўчага камітэта Марына Новіцкая па выніках калегіі, на якой разглядалася дзейнасць ідэалагічнай вертыкалі і СМІ рэгіёна за мінулы год, пытанні рэалізацыі маладзёжнай палітыкі.

– Прааналізаваўшы вынікі працы за мінулы перыяд, мы бачым тыя прыярытэты, на якія павінны засяродзіць сваю ўвагу. Да гэтага адносіцца наша прысутнасць у інфармацыйным полі, праца з моладдзю, з працоўнымі калектывамі, уцягванне ў ідэалагічную працу ўсіх слаёў грамадства, прысутнасць на прадпрыемствах усіх формаў уласнасці, – адзначыла Марына Новіцкая. – Расстаўлены акцэнты, для ідэалагічнага актыва вызначана адпаведная траекторыя развіцця, і я ўпэўнена, што мы годна справімся з пастаўленымі задачамі.

Марына Новіцкая паведаміла таксама, што першы намеснік Галоўы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзімір Перцоў, звяртаючыся да ідэалагічнай вертыкалі, заклікаў рыхтаваць моладзь да прысутнасці ў грамадстве, якое адпавядае рэаліям сучаснасці. Улічваючы абстаноўку, якая склалася па контуру нашай краіны, неабходна зрабіць усё, каб юнакі і дзяўчаты цанілі і разумелі, дзе яны жывуць і што павінны берагчы, на што павінны накіроўваць свае сілы, каб ствараць сваю родную Беларусь.


Газета "Віцебскія навіны"

https://vitvesti.by/politics/marina-novitckaia-dlia-ideologicheskogo-aktiva-vitebshchiny-opredelena-traektoriia-razvitiia-i-pul-zadach-na-2026-god.html