МНС запускае новую рэспубліканскую інфармацыйную кампанію «Дзеці – не дарослыя! Не пакідайце іх адных!»
Каб прыцягнуць увагу бацькоў да існуючай сацыяльнай праблемы Навукова-даследчым інстытутам пажарнай бяспекі і праблем надзвычайных сітуацый МНС Беларусі пры падтрымцы Прадстаўніцтва Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь распрацавана новая інфармацыйная кампанія «Дзеці – не дарослыя! Не пакідайце іх адных!», рэалізацыя якой стане новым падыходам у рашэнні гэтай складанай задачы.
Ключавая мэта кампаніі – паўплываць на беспечнае стаўленне бацькоў да пытанняў бяспекі дзяцей, матываваць іх не пакідаць дзяцей без нагляду, арганізаваць карысны адпачынак і стымуляваць да стварэння бяспечнага асяроддзя.
Галоўная задача – папярэдзіць выпадкі гібелі і траўматызму дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту на пажарах і вадаёмах.
Аснову кампаніі складаюць рэалістычныя вобразы, дзе дзеці адлюстраваны ў ролі дарослых – у адзенні, позах, сітуацыях, якія ім знаёмыя з паўсядзённага жыцця: дзяўчынка ў маміных туфлях на кухні каля пліты, хлопчык у «рыбацкім абсталяванні» на пірсе каля вадаёма, але ўсе яны без нагляду. Бо часта з самага ранняга дзяцінства ад бацькоў можна пачуць фразы:
- Ты ў нас ужо зусім дарослы!
- Ты ў мяне ўсё разумеш і ўмееш!
- Я цябе пакіну аднаго на хвілінку? Нічога не здарыцца!
Але менавіта ў гэтых фразах і хаваецца небяспека, паколькі бацькі пераконваюць сябе, што дзіця ўжо самастойнае і дастаткова дарослае. Аднак мысленне і псіхалогія малога яшчэ толькі фармуюцца, ён не ўсведамляе небяспекі і не адчувае пачуцця страху. Дзіця можа «граць у дарослага», паўтараючы дзеянні бацькоў, і нават не падазраючы, што некаторыя з іх небяспечныя. Агеньчык, электрычнасць, вада – усё гэта для дзіцяці не крыніца небяспекі, а элемент цікавасці. Ён не ведае, як хутка разгараецца полымя. Не здольны вызначыць, што электрапрыбор працуе няспраўна. Не разумее, што вада можа быць смяротна небяспечнай, нават калі побач бераг.
Такім чынам, работнікі МНС стараюцца пераканаць кожнага бацьку – не пакідаць дзяцей без нагляду, нават тых, хто лічыць, што «з маімі дзецьмі такога не здарыцца». Ні адзін званок, крамка або справа не вартыя таго, каб рызыкаваць самым дарагім. І куды б вы ні спяшаліся, вазьміце дзіця з сабой. Няхай лепш пачакае побач, бо з вамі яно ў бяспецы. Берэгіце сваіх дзяцей!
Глядзець усе