Меры, якія прымаюцца суб'ектамі прафілактыкі для папярэджання бытавой злачыннасці

Навіны пракуратуры
12.11.2020

Прафілактыка гвалту ў сям'і з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці ўсіх суб'ектаў прафілактыкі. Выяўленне і папярэджанне бытавых злачынстваў з'яўляецца адной з формаў прафілактыкі больш цяжкіх злачынстваў супраць жыцця і здароўя грамадзян, асабліва здзяйсняемых у сферы бытавых адносін.

Інструментам індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў, здзяйсняемых у сферы сямейна-бытавых адносін, у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў» з'яўляецца ахоўнае прадпісанне, якое прадугледжвае ўстанаўленне грамадзяніну, які здзейсніў гвалт у сям'і, абмежаванне на здзяйсненне пэўных дзеянняў.

У мінулым перыядзе 2020 года Браслаўскім РАУС вынесена 12 ахоўных прадпісанняў у адносінах да асоб, якія дапусцілі гвалт у адносінах да членаў сям'і. З боку Браслаўскага РАУС арганізаваны кантроль за рэальным выкананнем указанных прадпісанняў шляхам праверкі асоб па месцы жыхарства, зносін па тэлефоне з асобамі, якія пацярпелі ад гвалту. Таксама ахвярам сямейнага гвалту аказваецца практычная дапамога, у тым ліку прапанова часовага пражывання ў «крызісных пакоях».

Асобе, якая парушыла патрабаванні ахоўнага прадпісання, пагражае адказнасць у выглядзе штрафу або адміністрацыйнага арышту.

За невыкананне патрабаванняў прадпісанняў у мінулым перыядзе 2020 года да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 4 асобы.

Пракурорам раёна ў мінулым перыядзе 2020 года ўзбуджана сем крымінальных спраў прафілактычнай накіраванасці: 3 крымінальныя справы па арт.154 УК Рэспублікі Беларусь, 4 – па арт.153 УК Рэспублікі Беларусь.

Напрыклад, у верасні бягучага года пракурорам раёна ўзбуджана крымінальная справа па арт.153 УК Рэспублікі Беларусь у адносінах да грамадзянкі М., якая, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, на падставе асабістых непрыязных адносін, нанесла свайму сужыцелю фрагментам цэглы адзін удар па галаве, чым прычыніла апошняму адкрытую черепна-мазгавую траўму.

У цяперашні час гэтая крымінальная справа накіравана для разгляду па сутнасці ў суд.

Старшы памочнік пракурора раёна           А.П. Голасуй

Глядзець усе