Мабільнае прыкладанне «МНС Беларусі. Дапамога побач»
Спецыялісты Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь распрацавалі мабільнае прыкладанне «МНС Беларусі. Дапамога побач», адна з найважнейшых задач якога – дапамагчы чалавеку эфектыўна дзейнічаць у надзвычайнай сітуацыі. У цяперашні час яго можа ўсталяваць любы ўладальнік сучаснага смартфона або планшэта на базе аперацыйнай сістэмы Android, а таксама прыкладанне стала даступным карыстальнікам iPhone і iPad.
Ратавальнікі вывучылі рынак даступных на тэрыторыі краіны праграм для мабільных прылад, і аказалася, што няма такіх, якія дазвалялі б хутка сарыентавацца ў нестандартных сітуацыях. Напрыклад, калі разбіўся градуснік, адбылося ДТЗ, убачылі гаручы лес, на вуліцы навальніца і г.д. Так з'явілася прыкладанне для беларускіх карыстальнікаў «МНС Беларусі: Дапамога побач».
«Пяць крокаў да выратавання» – прынцып, згодна з якім арганізавана праца прыкладання.
У раздзеле «Што рабіць?» сабрана больш за 50 магчымых небяспечных сітуацый (ліўні, навальніцы, паводкі, снегапады, пажары і інш.) і прадстаўлены рэкамендацыі МНС, як трэба паводзіць сябе і дзейнічаць.
У прыкладанне ўбудавана інтэрактыўная карта, на якой можна адсочваць змены надвор'я, а таксама праграма апавяшчэння аб неспрыяльных і небяспечных з'явах ад Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыяактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Яшчэ адной важнай функцыяй стала кнопка званка ў МНС «112». Людзі ў крытычнай сітуацыі забываюць нумары тэлефонаў экстраных службаў. Званок можна ажыццявіць з розных старонак прыкладання або прама з раздзела «Што рабіць?». Ратавальнікі рэалізавалі варыятыўнасць званкоў – дадалі магчымасць не толькі злучэння з МНС, але і адпраўкі СМС або званкоў на зададзены нумар – напрыклад, да ўрача або родных. Гэта дазволіць звязацца ў экстраных выпадках з патрэбным чалавекам, што асабліва важна для людзей з рознымі захворваннямі. Усталёўка нумара, а таксама магчымасць змяніць тэкст паведамлення рэалізаваны ў карыстальніцкіх наладах.
Раздзел «Правер сябе» дазваляе з дапамогай прадстаўленых тэстаў праверыць уласныя веды, параўнаць свае адказы з вынікамі іншых карыстальнікаў. Упоўніць прабелы ў ведах можна ў раздзеле «Энцыклапедыя», дзе сабрана шмат патрэбных і карысных артыкулаў.
Таксама з'явіўся ў прыкладзе раздзел "Первая дапамога", аснашчаны аўдыяпадказкамі дзеянняў па аказанні першай дапамогі. Раздзел створаны пры падтрымцы Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Праграма па навучанні навыкам аказання першай дапамогі, якая ўзята за аснову раздзела, акрэдытавана Еўрапейскім даведачным цэнтрам па навучанні першай дапамогі Міжнароднай Федэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца (Глабальны метадычны цэнтр па навучанні першай дапамогі МФКК).
Прыкладнае «МНС Беларусі. Дапамога побач» дазваляе кожнаму ўладальніку смартфона або планшэта быць у курсе неспрыяльных прагнозаў надвор'я і мець пад рукой інфармацыю, як дзейнічаць у любой надзвычайнай сітуацыі. Каб спампаваць прыкладанне, дастаткова проста ўвесці ў пошуку Google Play Market – «МНС» і наша прыкладанне будзе першым у спісе.
Глядзець усе