Молодежь за безопасность

Маладзёж за бяспеку

МНС інфармуе
21.10.2024

У рамках рэспубліканскай акцыі «Маладзёж за бяспеку» ратавальнікі Браслаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, сумесна з актывістамі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, дапамагаюць адзінокім і адзінока пражываючым грамадзянам у аказанні шэфскай дабрачыннай дапамогі.

У ходзе наведвання адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян ратавальнікі дапамаглі ў уборцы дамоўладкаванняў, выносе смецця, навядзенні парадку на прысядзібным участку, устаноўцы аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка і шмат іншым, пры гэтым нагадаючы гаспадарам дамоўладкаванняў пра простыя правілы бяспекі жыццядзейнасці. З надыходам халадоў самае важнае правільна топіць печ і выконваць простыя правілы бяспекі: печ павінна быць абсталявана перадпечным ліставым, дзверка топкі павінна зачыняцца на зашчолку, а дымавы канал павінен быць ачышчаны ад сажы. Удзельнікі акцыі таксама звярталі ўвагу на справнасць электраабсталявання, наяўнасць аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка і інш. Выконваючы такія правілы, пражываючыя могуць не турбавацца пра ўласную бяспеку.

Пасля праведзеных мерапрыемстваў ратавальнікі ўручалі ўсім удзельнікам акцыі наглядна-выяўленчую прадукцыю інфармацыйна-прафілактычнага характару, удзяліўшы час якой яны змогуць замацаваць ужо існуючыя веды ў галіне бяспекі жыццядзейнасці, што дапаможа пазбегнуць надзвычайных сітуацый.

Глядзець усе