Маніторынг стану пажарнай бяспекі

РОЧС інфармуе
29.06.2023

Сектар нагляду і прафілактыкі Браслаўскага РОЧС у маі-чэрвені 2023 года правёў маніторынг стану пажарнай бяспекі СПК «Маяк Браслаўскі», ГУО «Браслаўская гімназія», ГУО «Браслаўская сярэдняя школа №1 імя А.М. Жданова Браслаўскага раёна» і ГУО «Браслаўская сярэдняя школа №2».

У ходзе маніторынгу выяўлены парушэнні «Агульных патрабаванняў пажарнай бяспекі да ўтрымання і эксплуатацыі капітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадарання», зацверджаных Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.11.2017 г. №7 і іншых нарматыўных прававых актаў.

Па выніках маніторынгу кіраўніцтву ўручаны рэкамендацыі для ўстаранення выяўленых парушэнняў, у якіх прапанаваны наступныя мерапрыемствы:

СПК «Маяк Браслаўскі»

Па выніках маніторынгу выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі («Агульныя патрабаванні пажарнай бяспекі да ўтрымання і эксплуатацыі капітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадарання», зацверджаных Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №7 ад 23.11.2017 г. «Аб развіцці прадпрымальніцтва» (далей – ОТПБ), Пастанова Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 21.12.2021 г. №82 «Аб забеспячэнні пажарнай бяспекі» (далей - ПМЧС №82), якія не ствараюць пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, навакольнаму асяроддзю, а менавіта:

  • з прадстаўленых у добраахвотным парадку талонаў аб праходжанні пажарна-тэхнічнага мінімуму ўстаноўлена, што не арганізавана падрыхтоўка работнікаў, выканаўцаў агнявых работ па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму, вызначаным Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях (п.3.2 ОТПБ, п.15 інструкцыі аб парадку падрыхтоўкі работнікаў па пытаннях пажарнай бяспекі і праверкі іх ведаў у гэтай сферы, зацверджанай ПМЧС №82);
  • трактар МТЗ (гос. нумар ВА-2 6686) (агнетушыцелі адсутнічаюць); трактор МТЗ (гос. нумар ВА-2 6684) (агнетушыцелі адсутнічаюць); трактор МТЗ (гос. нумар ВК-2 4088) (маецца 1 ОП-2); трактор МТЗ (гос. нумар ВА-2 7310) (агнетушыцелі адсутнічаюць); будынак рамонтных майстэрняў (маецца 1 ОП-4); МТФ «Опса» (агнетушыцелі адсутнічаюць); МТФ «Купчылі» (агнетушыцелі адсутнічаюць) не забяспечаны неабходнай колькасцю першасных сродкаў пажаратушэння (агнетушыцелямі) у адпаведнасці з нормамі, вызначанымі Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях (п.53 ОТПБ, прыкладанне да інструкцыі аб нормах аснашчэння аб'ектаў першаснымі сродкамі пажаратушэння, зацверджаным ПМЧС №82);
  • будынак рамонтных майстэрняў аддзялення № 1 аг. Пагосця (1 ОП-8 стрэлка манометра ў чырвонай зоне); трактор МТЗ (гос. нумар ВВ-2 7033) (1 ОП-4 тэрмін перазарадкі скончыўся); трактор МТЗ (гос. нумар ВК-2 5004) (1 ОП-4 адсутнічае маркіроўка тэрміна перазарадкі); трактор МТЗ (гос. нумар ВК-2 2206) (1 ОП-4 адсутнічае раструб, тэрмін перазарадкі скончыўся); АЗС аддзялення №4 (маецца 2 ОП-8 і 1 ОП-45 тэрмін перазарадкі скончыўся); будынак кароўніка МТФ «Далёкія» (маецца 1 ОП-4 тэрмін перазарадкі скончыўся); МТФ «Яковічы» (маецца 2 ОП-4 тэрмін перазарадкі скончыўся) не забяспечаны справнымі першаснымі сродкамі супрацьпажарнай абароны і пажаратушэння (агнетушыцелі) (п. 3.1 ОТПБ);
  • у адміністрацыйным будынку свінакомплексу, будынку каўбаснага цэха, МТК «Едлавічы», адміністрацыйным будынку аддзялення № 2 д. Даублі замкі на дзвярах, размешчаных на шляхах эвакуацыі (дверы, якія падзяляюць калідоры, холы, незадымляемыя лесвічныя клеткі, памяшканні з масавым знаходжаннем людзей (актавы зал), знешнія эвакуацыйныя дзверы), не ў поўным аб'ёме забяспечваюць магчымасцю іх свабоднага адкрыцця знутры без ключа (п. 48 ОТПБ);
  • у адміністрацыйным будынку свінакомплексу, будынку каўбаснага цэха, МТК «Едлавічы» планы эвакуацыі людзей пры пажары распрацаваны не ў адпаведнасці з формай, вызначанай Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях (п.45 ОТПБ, прыкладанне 2 ПМЧС №82);
  • пад маршам эвакуацыйнай лесвічнай клеткі ў адміністрацыйным будынку свікомплексу і будынку рамонтных майстэрняў аддзялення № 1 аг. Пагосця ажыццяўляецца захоўванне гаручых матэрыялаў (п. 50 ОТПБ);
  • у будынку свінакомплексу дзверы лесвічных клетак эксплуатаваюцца ў адкрытым становішчы (адсутнічаюць прылады для самазакрыцця) (п.9 ОТПБ);
  • з прадстаўленай у добраахвотным парадку агульнааб'ектнай інструкцыі па пажарнай бяспецы ўстаноўлена, што ў МТК «Едлавічы» яна не адпавядае патрабаванням да ўтрымання агульнааб'ектнай інструкцыі па пажарнай бяспецы, а ў аддзяленні № 2 д. Даублі агульнааб'ектная інструкцыя па пажарнай бяспецы адсутнічае (п.7 ОТПБ, прыкладанне 1 да ПМЧС №82).
Пры правядзенні маніторынгаў ГУО «Браслаўская гімназія», ГУО «Браслаўская сярэдняя школа №1 імя А.М. Жданова Браслаўскага раёна», ГУО «Браслаўская сярэдняя школа №2» парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі не выяўлены.

Глядзець усе