Маніторынг стану пажарнай бяспекі

МНС паведамляе
04.09.2024

Сектар нагляду і прафілактыкі Браслаўскага МНС у жніўні 2024 года правёў маніторынгі стану пажарнай бяспекі дзяржаўнай установы адукацыі «Урбанскі дзіцячы сад Браслаўскага раёна»; інтэрнатаў па адрасе: г.Браслаў, вул.Садовая, д.35, аг.Ахремаўцы, вул.Парковая, д.2 і гасцініцы па адрасе: г.Браслаў, вул.Савецкая, д.121, якія належаць камунальнаму ўнітарнаму прадпрыемству жыллёва-комунальнай гаспадаркі «Браслаў-комунальнік».

У ходзе маніторынгу на аб'ектах дзяржаўнай установы адукацыі «Урбанскі дзіцячы сад Браслаўскага раёна» парушэнняў патрабаванняў пажарнай бяспекі не выяўлена, аднак на аб'ектах, якія належаць камунальнаму ўнітарнаму прадпрыемству жыллёва-комунальнай гаспадаркі «Браслаў-комунальнік», выяўлены парушэнні «Агульных патрабаванняў пажарнай бяспекі да ўтрымання і эксплуатацыі капітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадарання», зацверджаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №7 ад 23.11.2017 г. «Аб развіцці прадпрымальніцтва» (далей – ОТПБ), Пастановы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 21.12.2021 г. №82 «Аб забеспячэнні пажарнай бяспекі» (далей - ПМЧС №82) і іншых нарматыўных прававых актаў.

Па выніках маніторынгу кіраўніцтву ўручаны рэкамендацыі для ўстаранення выяўленых парушэнняў, у якіх прапанаваны да выканання наступныя мерапрыемствы:

Аб'екты камунальнага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-комунальнай гаспадаркі «Браслаў-комунальнік»


- дзверы, размешчаная на шляхах эвакуацыі (дзверы, якія падзяляюць калідор і лесвічную клетку другога паверха) будынка гасцініцы не забяспечваюць магчымасць свабоднага адкрывання знутры без ключа;

- у жылых пакоях гасцініцы па адрасе г.Браслаў, вул.Савецкая, д.121 схематычныя планы індывідуальнай эвакуацыі людзей не адпавядаюць патрабаванням ПМЧС №82 (устранена ў ходзе маніторынгу);

- на 2-ім і 3-ім паверсе гасцініцы па адрасе г.Браслаў, вул.Савецкая, д.121 агнетушыцелі ОП-4 знаходзяцца ў неработоспособным стане (тэрмін перазарадкі скончыўся ў ліпені 2024 года) (устранена ў ходзе маніторынгу);

- на шляхах эвакуацыі на першым паверсе будынка гасцініцы (калідор) па адрасе: г.Браслаў, вул.Савецкая, д.121 прымяняюцца аддзелачныя матэрыялы падлогі (лінаолеум) з невядомымі паказчыкамі пажарнай небяспекі.


У ходзе маніторынгу праведзена праверка працаздольнасці ўстаноўкі пажарнай аўтаматыкі на вышэйзгаданых аб'ектах. З праведзенай праверкі ўстаноўлены парушэнні:


Гасцініца г.Браслаў, вул.Савецкая, д.121:


- на 1-м паверсе не спрацавала святловае табло «Выход» (устранена ў ходзе маніторынгу);

- на пульт цэнтралізаванага назірання «Молнія» не праходзіць сігнал пры вскрыцці крыніцы рэзервовага харчавання акумулятарнага - 124 (далей – ІРПА-124), а таксама бокса акумулятарнага - 18 (далей - БА-18) (устранена ў ходзе маніторынгу).


Інтэрнат у г.Браслав, вул.Садовая, 35:


- на пульт цэнтралізаванага назірання «Молнія» не праходзіць сігнал пры вскрыцці ІРПА-124 (устранена ў ходзе маніторынгу).


У ходзе маніторынгу праведзена праверка працаздольнасці аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі на вышэйзгаданых аб'ектах (абслугоўванне АПС ажыццяўляецца работнікамі КУП ЖКГ «Браслаў-комунальнік»).

Глядзець усе