Маніторынгі стану пажарнай бяспекі

МНС інфармуе
02.10.2024

Сектар нагляду і прафілактыкі Браслаўскага МНС у верасні 2024 года правёў маніторынгі стану пажарнай бяспекі дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячы сад № 2 г. Браслава» і дзяржаўнай установы «Браслаўскі сацыяльны пансионат «Азёрны».

У ходзе маніторынгу на вышэйзгаданых аб'ектах выяўлены парушэнні «Агульных патрабаванняў пажарнай бяспекі да ўтрымання і эксплуатацыі капітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадарання», зацверджаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №7 ад 23.11.2017 г. «Аб развіцці прадпрымальніцтва» (далей – АТПБ), Пастановы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 21.12.2021 г. №82 «Аб забеспячэнні пажарнай бяспекі» (далей - МНС №82) і іншых нарматыўных прававых актаў.

Па выніках маніторынгаў кіраўніцтву ўручаны рэкамендацыі для ўстаранення выяўленых парушэнняў, у якіх прапанаваны да выканання наступныя мерапрыемствы:

ГУ «Браслаўскі сацыяльны пансионат «Азёрны»

- забяспечыць магчымасць свабоднага адкрыцця замка дзвярэй, размешчанай на шляхах эвакуацыі будынка пансионата, знутры без ключа;
- арганізаваць падрыхтоўку работнікаў, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю цеплагенерацыйных апаратаў, па праграмах пажарна-тэхнічнага мінімуму;
- распрацаваць раздзел па эксплуатацыі цеплагенерацыйных апаратаў у агульнааб'ектнай інструкцыі;
- забяспечыць наяўнасць на аб'екце 10% запасу неабходных тэхнічных сродкаў супрацьпажарнай абароны (пажарныя паведамляльнікі) ад ліку змантаваных;
- прывесці ў працоўны стан ўстаноўкі пажарнай аўтаматыкі, устаноўленай у памяшканнях сталовай, адміністрацыйнага корпуса, а таксама гаражах.

ГУО «Дзіцячы сад № 2 г. Браслава»

- забяспечыць на аб'екце наяўнасць 10% запасу неабходных тэхнічных сродкаў супрацьпажарнай абароны (пажарныя паведамляльнікі) ад ліку змантаваных.

Глядзець усе