Маніторынг стану пажарнай бяспекі

МНС інфармуе
28.01.2025

Сектар нагляду і прафілактыкі Браслаўскага МНС у студзені 2025 года правёў маніторынгі стану пажарнай бяспекі дзяржаўнай установы адукацыі «Браслаўскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі» і гуртожытка дзяржаўнай установы РФСК «Дрывяціч», размешчанага па адрасе: г. Браслаў, вул. Дзяржынскага, д. 23.

У ходзе маніторынгаў і выбарачнай праверкі выяўлены парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі («Агульныя патрабаванні пажарнай бяспекі да ўтрымання і эксплуатацыі капітальных будынкаў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб'ектаў, якія належаць суб'ектам гаспадарання», зацверджаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №7 ад 23.11.2017 г. «Аб развіцці прадпрымальніцтва» (далей – АТПБ), ГОСТ 12.4.026-2015 «Колеры сігнальныя, знакі бяспекі і разметка сігнальная. Назначэнні і правілы прымянення. Агульныя тэхнічныя патрабаванні і характарыстыкі. Метады выпрабаванняў» (далей - ГОСТ 12.4.026-2015), Пастанова Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь №82 ад 21.12.2021 г. «Аб забеспячэнні пажарнай бяспекі» (далей – МНС №82), СН 2.02.03-2019 «Пажарная аўтаматыка будынкаў і збудаванняў» (далей – СН 2.02.03-2019), ТКП 474-2013 «Катэгарызацыя памяшканняў, будынкаў і знешніх установак па выбухапажарнай і пажарнай небяспецы» (далей – ТКП 474).

Па выніках маніторынгаў кіраўніцтву ўручаны рэкамендацыі для ліквідацыі выяўленых парушэнняў, у якіх прапанаваны да выканання наступныя мерапрыемствы:

Гуртожытак ГУ РФСК «Дрывяціч»

-агульнааб'ектная інструкцыя па пажарнай бяспецы не адпавядае МНС №82, а менавіта адсутнічаюць раздзелы: «Агульная характарыстыка пажарнай бяспекі», «Патрабаванні да эксплуатацыі будынкаў, збудаванняў, памяшканняў, знешніх установак, у тым ліку парадак агляду памяшканняў перад завяршэннем у іх працы, парадак доступу ў памяшканне і захоўвання ключоў ад іх, зыходзячы з спецыфікі суб'екта гаспадарання», «Парадак арганізацыі трэніровачных заняткаў па эвакуацыі людзей пры пажары», «Адказнасць работнікаў за парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі», «Рэжым курэння курыльных тытунёвых вырабаў» (п.8 АТПБ, Дадатак 1 да МНС №82);
- не забяспечана гатоўнасць да прымянення сродкаў супрацьпажарнай абароны і пажаратушэння (не абсталяваны знакамі пажарнай бяспекі абсталявання пажарнай аўтаматыкі (РПІ ў месцах ўстаноўкі), а таксама не абазначаны знакамі пажарнай бяспекі агнетушыцелі ў месцах іх размяшчэння) (п.п.3.1 п.3 АТПБ, ГОСТ 12.4.026-2015);
- у памяшканні катэльнай не вызначана катэгорыя па выбухапажарнай небяспецы ў адпаведнасці з крытэрамі, вызначанымі Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях (п.10 АТПБ, табліца 1 ТКП-474);
- у калідоры, які вядзе ў катэльную, і ў калідоры на 1 паверсе паміж жылымі пакоямі адсутнічае абарона ад механічных пашкоджанняў святлавога паказчыка «ВЫХОД», а таксама пажарных апавяшчальнікаў, устаноўленых на вышыні менш за 2.2 метра (п. 9 АТПБ, п.12.12.9 СН 2.02.03-2019).

Аб'ект абсталяваны ўстаноўкамі пажарнай аўтаматыкі (ППКП «А-24/6», ёсць СПІ «Малнія» №SIM 41807). Абслугоўванне АПС ажыццяўляе ТАА «СпецЮКінжынерынг». У ходзе праверкі працаздольнасці і справнасці сістэмы парушэнняў не ўстаноўлена.

Прычынамі і ўмовамі, якія спрыялі здзяйсненню ўказаных парушэнняў, стала недастатковае веданне службовымі асобамі дзяржаўнай установы РФСК «Дрывяціч» патрабаванняў нарматыўных прававых актаў у галіне забеспячэння пажарнай бяспекі, фармальнае стаўленне да выканання сваіх непасрэдных службовых абавязкаў, а таксама аб аслабленым кантролі з боку кіраўніцтва ўстановы.

У ходзе маніторынга праведзена выступленне перад працоўным калектывам на тэму выканання патрабаванняў пажарнай бяспекі, у тым ліку «Выконванне патрабаванняў да тэхнічнага абслугоўвання і рамонту сістэм ПА, арганізацыя і парадак правядзення работ», на якім прысутнічала 6 работнікаў установы.

У дзяржаўнай установе адукацыі «Браслаўскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі» парушэнняў патрабаванняў пажарнай бяспекі не выяўлена.

Глядзець усе