МУЗЕЙ ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ

Кантактная інфармацыя і рэжым працы

Па ўсім пытанням Вы можаце патэлефанаваць па тэл. 8 (02153) 37945, прыйсці па адрасе: г. Браслаў, вул. Гагарына, 7А, напісаць на e-mail: museum@braslav-region.by

Наведаць музей і агледзець экспазіцыю «Гісторыя традыцыйных рамёстваў Браслаўшчыны» Вы можаце ў любы дзень, акрамя панядзелка, з аўторка па нядзелю з 10.00 да 19.00.

Пра музей

Музей размешчаны на беразе возера Дрывяты ў будынку старога млына – помніку архітэктуры пачатку ХХ ст. Экспазіцыя адкрыта ў 1997 г. Яна падзяляецца на тры ўзроўні. Комплекс, прысвечаны пляценню з саломкі, лазы і іншых прыродных матэрыялаў, утрымлівае старажытныя прыстасаванні, выяўленыя пры археалагічных раскопках, а таксама вырабы майстроў пляцення: П. Карэніка, І. Краўчанка, І. Дварэцкага, К. Лук’янца, М. Чэркаса.

Экспазіцыя «Разьба Браслаўшчыны» прадстаўлена вырабамі такіх майстроў, як П. Зяляўскі, К. Лабкоўскі, І. Шпаковіч. У ткацкай майстэрні, побач з ткацкім станком (кроснамі) і прыстасаваннямі, звязанымі з апрацоўкай ільну і шэрсці, можна ўбачыць лепшыя ўзоры вырабаў ткачых Браслаўшчыны.

Асобнае памяшканне займае ганчарная майстэрня. У ёй прадстаўлена характэрная для поўначы Беларусі кераміка, у тым ліку вырабы знакамітага браслаўскага ганчара Н. Кузьміновай.

У музеі маюцца дзве выставачныя залы, у якіх арганізуюцца выставы работ майстроў народных рамёстваў і мастакоў.

Акрамя экспазіцыйна-выставачнай дзейнасці, музей даследуе народную культуру Браслаўшчыны, праводзіць навучанне народным рамёствам, найбольш характэрным для рэгіёна.

На базе музея працуе сувенірная крама, дзе можна набыць вырабы мясцовых майстроў.

Пры музеі дзейнічае народная студыя майстроў народных мастацкіх рамёстваў і мастакоў-аматараў «Ля возера».

Платныя паслугі


Фотагалерэя