На Браслаўшчыне стартуе рэспубліканская акцыя «За бяспеку разам!»
Мэтай акцыі з'яўляецца зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца з-за неналежнага выканання правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, учыняемых грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення. Мерапрыемствы акцыі накіраваны на павышэнне ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыю пажарна-прафілактычнай работы ў вясновы пажаранебяспечны перыяд.
Работнікі МНС наведаюць па месцы жыхарства адзінокіх і пажылых грамадзян, якія пражываюць адзіночна, сем'і, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, а таксама асоб, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, і будуць даваць тлумачэнні і рэкамендацыі па павышэнні пажарнай бяспекі жылля. У ходзе акцыі запланаваны сумесныя рэйды, абмен інфармацыяй, сустрэчы з працоўнымі калектывамі.