На фоне росту крадзяжоў - зніжэнне цяжкіх злачынстваў

Навіны пракуратуры
31.08.2018

У першым паўгоддзі бягучага года пракуратура Браслаўскага раёна праводзіла сістэмную працу па каардынацыі ўсіх суб'ектаў прафілактыкі правапарушэнняў. У супрацоўніцтве з іншымі дзяржаўнымі органамі праводзіліся наглядныя і арганізацыйныя мерапрыемствы, накіраваныя на забеспячэнне законнасці і правапарадку ва ўсіх сферах дзейнасці.

Так, на тэрыторыі раёна за паўгоддзе зарэгістравана 92 злачынствы, а за аналагічны перыяд 2017 года – 79, з 46 да 48 павялічылася і колькасць злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку. Тым не менш, у разрэзе на 10 тысяч насельніцтва ўзровень злачыннасці на Браслаўшчыне склаў 35,8 і па-ранейшаму з'яўляецца адным з самых нізкіх сярод рэгіёнаў Віцебскай вобласці.

Рост колькасці злачынстваў адбыўся за кошт павелічэння здзейсненых крадзяжоў (+6), выяўленых злачынстваў па лініі БЭП (+4), несаблюдання патрабаванняў прафілактычнага нагляду (+3) і прыродаахоўнага заканадаўства (з 0 да 6).

Па-ранейшаму лідарамі з'яўляюцца крадзяжы (36 выпадкаў супраць 30 у першым паўгоддзі 2017 г.), якія ў асноўным здзейснены ў выніку свабоднага доступу да маёмасці пацярпелых. Гэта, безумоўна, сведчыць аб недастатковых намаганнях у справе прафілактыкі гэтага віду злачынстваў сярод жыхароў раёна і турыстаў.

Слід адзначыць, што за мінулы перыяд года на тэрыторыі раёна не было замахаў на забойства, згвалтаванняў, хуліганстваў, вымагальніцтваў, разбояў. Адбылося значнае зніжэнне колькасці злачынстваў з катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх як па лініі ўсіх службаў РАУС (з 17 да 8), так і па лініі крымінальнага вышуку (з 9 да 3). Таксама з 10 да 4 зменшылася колькасць злачынстваў, здзейсненых у стане алкагольнага ап'янення, з 18 да 13 – асобамі, якія маюць судзімасць.

У разрэзе адміністрацыйных адзінак раёна найбольшае колькасць злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку зарэгістравана на тэрыторыі г. Браслава – 14 (11 у мінулым перыядзе года), Відзоўскага – 8 (7), Ахремавецкага – 6 (3), Слабадаўскага – 6 (8) сельсаветаў. У той жа час у Тетеркаўскім (з 5 да 1) і Слабадаўскім (з 8 да 6) сельсаветах назіраецца зніжэнне злачыннасці.

У сувязі з некаторымі негатыўнымі тэндэнцыямі пракуратура раёна правяла праверку выканання заканадаўства ў дзейнасці назіральнай камісіі пры райвыканкаме. У выніку былі выяўлены пэўныя недахопы, у асобных выпадках праца камісіі носіць фармальны характар, што негатыўна адбіваецца на стане рэцыдыўнай злачыннасці ў раёне.

Юрый Кезік,
пракурор раёна

Глядзець усе