Пачатак навучальнага года

Навіны пракуратуры
03.09.2021

У праддвер'і новага навучальнага года пытанні забеспячэння бяспекі набываюць асаблівую значнасць. У гэтай сувязі пракуратура раёна ўзмоцніла нагляд за выкананнем заканадаўства аб бяспецы навучэнцаў.

У 2021/2022 навучальным годзе на тэрыторыі Браслаўскага раёна будуць функцыянаваць 26 навучальных устаноў: гімназія, 3 сярэднія школы, 4 комплексы «яслі-сад-сярэдняя школа», 2 комплексы «яслі-сад-начальная школа», 11 дашкольных устаноў, цэнтр дзяцей і моладзі, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, сацыяльна-педагагічны цэнтр, Відзоўскі дзіцячы дом сямейнага тыпу, Відзоўскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж. Планаваны кантынгент навучэнцаў навучальных устаноў агульнай сярэдняй адукацыі – 2351, выхаванцаў дашкольных устаноў – 805.
У мэтах забеспячэння якаснай падрыхтоўкі навучальных устаноў да навучальнага года, распараджэннем старшыні раённага выканаўчага камітэта створана камісія па прыёмцы гатоўнасці навучальных устаноў, у склад якой уключаны: намеснік старшыні райвыканкама, службовыя асобы аддзела па адукацыі і іншыя спецыялісты. У жніўні бягучага года камісія правяла праверку ступені гатоўнасці навучальных устаноў раёна да новага навучальнага года.
Згодна з пашпартамі гатоўнасці навучальных устаноў, грубых парушэнняў патрабаванняў заканадаўства аб бяспецы не ўстаноўлена. Усе навучальныя ўстановы ў Браслаўскім раёне гатовы прыняць навучэнцаў.
У той жа час варта памятаць, што адказнасць за забеспячэнне бяспечных умоў для жыцця і здароўя непаўналетніх ляжыць не толькі на навучальных установах і іншых дзяржаўных органах, але і на законных прадстаўніках, то ёсць бацьках, якія ў адпаведнасці з законам абавязаны сачыць за паводзінамі сваіх дзяцей у быце.

Намеснік пракурора раёна             С.П. Гарбус

Глядзець усе