Пакаранне за незаконны абарот наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў!

Навіны пракуратуры
27.09.2023

Пракуратура Браслаўскага раёна падтрымала дзяржаўнае абвінавачанне ў судзе Браслаўскага раёна па крымінальнай справе супраць Т. за здзяйсненне злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь – незаконнае набыццё і захоўванне псіхатропных рэчываў без мэты збыту.

У ходзе судовага следства ўстаноўлена, што Т. у адзін з дзён ліпеня 2023 года, знаходзячыся на тэрыторыі Браслаўскага раёна, праз электронную перапіску ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт набыў крышталёвае рэчыва белага колеру, масай не менш за 0,77 грамма, якое з'яўляецца асабліва небяспечным псіхатропным рэчывам – «пара-метылэфедрон», якое пасля выемкі з тайніка захоўваў пры сабе без мэты збыту да моманту правядзення супрацоўнікамі органаў унутраных спраў асабістага агляду.

У судовым пасяджэнні Т. цалкам прызнаў сваю віну ў незаконным набыцці і захоўванні псіхатропных рэчываў без мэты збыту. У сукупнасці з заключэннямі экспертыз, пратаколамі аператыўна-розыскных мерапрыемстваў, следчых дзеянняў, рэчавымі доказамі і іншымі пісьмовымі матэрыяламі справы, падрабязна даследаванымі ў ходзе судовага следства, віна Т. у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, даказана ў поўным аб'ёме.

Улічваючы пазіцыю боку дзяржаўнага абвінавачання, суд прызнаў Т. вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 2 гады. У адпаведнасці з палажэннямі арт. 78 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь Т. устаноўлены двухгадовы выпрабавальны тэрмін, а таксама накладзена абавязак уплаціць у даход дзяржавы крымінальна-прававую кампенсацыю ў памеры 80 базавых велічынь на суму 2 960 рублёў.

Вырак у законную сілу не ўступіў, можа быць абскарджаны і аспрэчаны ў апеляцыйным парадку.

Старшы памочнік пракурора
Браслаўскага раёна                                                                                                                                 Е.С.Ісакова

Глядзець усе