Не марнуй сваё жыццё
На сённяшні дзень у Браслаўскім раёне адбылося 4 выпадкі гібелі людзей на пажарах, і ва ўсіх гэтых выпадках прычынай трагедыі стала непатушаная цыгарэта. Таму, на вялікіх лістападаўскіх выхадных, у рамках рэспубліканскай акцыі «Не пражыгай сваё жыццё», работнікі Браслаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць маштабныя мерапрыемствы па недапушчэнні курэння ў жылых памяшканнях.
Ратавальнікі стараюцца ахапіць як мага большую аўдыторыю – работнікі аддзела па НС сталі гасцямі ў адным з інтэрнатаў горада, праінструктавалі пакупнікоў крамы «Еўраопт», а таксама правялі мерапрыемствы па наведванню дамоў катэгарызаваных грамадзян.
–– Адна з самых распаўсюджаных прычын гібелі людзей на пажарах застаецца неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Кожны ведае пра пагубнасць гэтай шкоднай звычкі, але калі чалавек курыць – наша задача прывіць яму бяспечную культуру курэння, –– з такімі словамі звяртаўся да грамадзян начальнік аддзела Сяргей Крывко, праводзячы прафілактычную работу ў жылым сектары.
Кіраўнік раённага ведамства МНС звяртаў увагу не толькі на стан ацяпляльных прыбораў, наяўнасць і справнасць аўтаномных пажарных сігналізатараў, але ў першую чаргу падкрэсліваў важнасць недапушчэння курэння ў жылых памяшканнях.
Для жыхароў інтэрната, а таксама для наведвальнікаў крамы «Еўраопт», ратавальнікі, сумесна з актывістамі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў – пажарных, падрыхтавалі віктарыны і конкурсы, у якіх кожны ўдзельнік акцыі, акрамя станоўчых эмоцый, атрымаў важныя веды пра тое, як не трапіць у «агнявы» палон.
У канцы кожнага мерапрыемства ўсе ўдзельнікі акцыі атрымалі наглядную – маляваную прадукцыю МНС, але самае галоўнае, яны яшчэ раз пераканаліся, што маленькая цыгарэта можа стаць прычынай вельмі вялікіх бед!
Глядзець усе