О безопасности детям

Аб бяспецы дзяцей

МНС інфармуе
16.08.2022
Здавалася, яшчэ ўчора стартавала рэспубліканская акцыя «Канікулы без дыму і агню!», а ўжо апошні месяц лета і школьныя аздараўленчыя лагеры прымаюць свае апошнія змены.


Школьны аздараўленчы лагер – гэта месца і адпачынку, і працы адначасова. У залежнасці ад узросту дзеці пазнаюць навакольны свет, прымаюць удзел у розных экскурсіях і паходах, працуюць на школьных градках. Але каб канікулы, незалежна ад таго, працуюць яны ці адпачываюць, прайшлі бяспечна, да дзяцей з навучальнай праграмай прыходзяць ратавальнікі.


Наступнымі ўдзельнікамі рэспубліканскай акцыі «Канікулы без дыму і агню» сталі дзеці з Слабадаўскай школы. Школьнікі адказвалі на пытанні з вобласці бяспекі жыццядзейнасці, праходзілі палосы перашкод, лілі і пералівалі ваду, вывучалі «5 крокаў ратавання», карысталіся ратавальным кругом. Пры гэтым атрымлівалі новыя веды, ўмацоўвалі старыя і выпраменьвалі масу станоўчых эмоцый.

Глядзець усе