Аб недапушчальнасці парушэнняў заканадаўства аб правядзенні масавых мерапрыемстваў

Навіны пракуратуры
26.12.2024

Наша краіна знаходзіцца на парозе найважнейшай грамадска-палітычнай падзеі - выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У перыяд выбарчай кампаніі, рэалізуючы свае правы і свабоды, важна не забываць пра нормы права. У гэтай сувязі звяртаем увагу на асобныя аспекты захавання заканадаўства.

Парушэнне правілаў арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў цягне за сабой адказнасць – адміністрацыйную або крымінальную.

У прыватнасці, за несаблюдэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў, а таксама публічныя заклікі да гэтых дзеянняў наступае адміністрацыйная адказнасць па ч.1 арт.24.23 КаАП.

Указаная норма прадугледжвае спагнанне ў выглядзе штрафу ў памеры да 100 базавых велічынь, грамадскіх работ або адміністрацыйнага арышту.

Арганізатары незаконных мітынгаў і шэсцяў нясуць адказнасць па ч.2 арт.24.23 КаАП, дзе санкцыя строгая – штраф да 150 базавых велічынь, грамадскія работы або арышт.

Неаднаразовыя парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў, а таксама публічныя заклікі да гэтага цягнуць крымінальную адказнасць па арт.342-2 КК з пакараннем да 3 гадоў пазбаўлення волі.

Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак і звязаных з яўным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады або якія прывялі да парушэння працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый, цягне адказнасць па арт.342 КК, якая прадугледжвае пакаранне да 4 гадоў пазбаўлення волі.

Незаконныя масавыя мерапрыемствы, якія суправаджаюцца гвалтам над асобай, пагромамі, паджогамі, знішчэннем маёмасці або ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады, кваліфікуюцца па арт.293 КК як масавыя беспарадкі. Іх арганізацыя цягне пакаранне да 15 гадоў пазбаўлення волі, а ўдзел у іх – да 8 гадоў пазбаўлення волі.

Пры правядзенні масавых мерапрыемстваў патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі, ваеннаслужачых і іншых прадстаўнікоў улады павінны быць выкананы неадкладна і безумоўна.

У адпаведнасці з арт.24.3 КаАП непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў цягне накладанне штрафу ў памеры да 100 базавых велічынь, або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт.

Супраціўленне, гэта значыць актыўнае супрацьдзеянне супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе пры выкананні імі абавязкаў па ахове грамадскага парадку, звязанае з прымяненнем гвалту або з пагрозай яго прымянення, з'яўляецца цяжкім злачынствам і па ч.2 арт.363 КК цягне пакаранне да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Глядзець усе