Аб правядзенні маладзёжнага творчага конкурсу "Помніць. Шанаваць. Не дапусціць"
Конкурс прыурочаны да Года міру і стварэння, а таксама 80-годдзю з пачатку вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Яго галоўныя мэты – удасканаленне ваенна-патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення, умацаванне стваральнага стаўлення да гісторыі сваёй краіны, недапушчэнне спробаў адраджэння радыкальных нацыяналістычных ідэй і скажэння гісторыі, захаванне памяці пра подзвіг беларускага народа.
Саарганізатарамі конкурсу выступаюць Міністэрства адукацыі і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.
Конкурс пройдзе ў два этапы – рэгіянальны і рэспубліканскі.
Свае працы ўдзельнікі могуць накіроўваць з 1 сакавіка па 1 ліпеня 2023 года на спецыяльна створаныя электронныя адрасы арганізатараў рэгіянальнага этапа конкурсу – пракуратур абласцей і горада Мінска.
З падрабязнай інфармацыяй аб умовах правядзення конкурсу, у тым ліку адрасамі для накіравання прац, удзельнікі могуць азнаёміцца на афіцыйным сайце Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь (для СМІ – Конкурсы – маладзёжны творчы конкурс «Помніць. Шанаваць. Не дапусціць»).
Старшы памочнік пракурора
Браслаўскага раёна Е.С.Ісакова