Аб правядзенні агульнарэспубліканскага конкурсу эскізных праектаў памятнага знака ахвярам генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны

Навіны пракуратуры
31.08.2022

Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь абвешчаны агульнарэспубліканскі конкурс эскізных праектаў памятнага знака ахвярам генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны (далей - конкурс).


Мэтай конкурсу з'яўляецца пошук найбольш выразнага вобразнага рашэння, якое сродкамі манументальнага мастацтва адлюструе трагічныя падзеі, звязаныя з масавым знішчэннем мільёнаў мірных грамадзян нацысцкімі злачынцамі і іх саўдзельнікамі на беларускай зямлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, стане ўнікальным народным сімвалам памяці ахвярам генацыду.


Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца аўтары або аўтарскія калектывы з скульптараў і архітэктараў, а таксама і не маючыя спецыяльнай адукацыі грамадзяне нашай краіны, блізкага і далёкага замежжа. Сардэчна запрашаецца ўдзел як калектываў навучальных устаноў, так і асобных навучэнцаў, студэнтаў, настаўнікаў і выкладчыкаў.


Правядзенне дадзенага мерапрыемства ў Год гістарычнай памяці з шырокім народным абмеркаваннем накіравана на пошук нацыянальнай ідэі, фармаванне аб'ектыўнага стаўлення грамадства да гістарычнага мінулага, захаванне і ўмацаванне адзінства беларускага народа.

Заяўкі на ўдзел і эскізныя праекты прымаюцца да 1 лістапада 2022 года. Падрабязная інфармацыя аб конкурсе, яго ўмовах, крытэрыях і парадку ацэнкі прадстаўленых удзельнікамі матэрыялаў, тэрміны аб'явы вынікаў, а таксама іншыя неабходныя звесткі размешчаны на афіцыйных сайтах Міністэрства культуры (www.kultura.by) і Генеральнай пракуратуры (www.prokuratura.gov.by).

Упраўленне ўзаемадзеяння са СМІ і рэдакцыйнай дзейнасці Генеральнай пракуратуры

Глядзець усе