Небяспечны перыяд

Навіны пракуратуры
13.01.2017

З надыходам зімовых халадоў усімі зацікаўленымі органамі і службамі раёна актывізавана праца па папярэджанні няшчасных выпадкаў з дзецьмі. Як правіла, у зімовы перыяд, у сувязі з неспрыяльнымі пагоднымі ўмовамі, а таксама неасцярожнасцю грамадзян у адносінах да ўласнай бяспекі, павялічваецца колькасць асоб, якія загінулі або атрымалі траўмы ад знешніх прычын. Грамадзяне гінуць на вадаёмах, спрабуючы лавіць рыбу на ненадзейным лёдзе, і атрымліваюць траўмы ў дарожна-транспартных здарэннях, забыўшыся пра правілы дарожнага руху.

У сувязі з асаблівасцямі пагодных умоў і надыходам зімовых канікул у школах, з мэтай папярэджання злачынстваў і правапарушэнняў непаўналетніх, пракуратурай раёна прыняты дадатковыя меры па забеспячэнні правоў непаўналетніх.

Так, у выкананне даручэння пракуратуры раёна, супрацоўнікамі Браслаўскага РОЧС праведзены агляды ўстаноў адукацыі раёна, у якіх плануюцца святочныя мерапрыемствы, на прадмет адпаведнасці памяшканняў і ўзроўню арганізацыі масавых мерапрыемстваў патрабаванням пажарнай бяспекі. Таксама даны адпаведныя ўказанні Браслаўскаму РОВД, аддзелу адукацыі, спорту і турызму, КДН Браслаўскага райвыканкама. У студзені пракуратурай раёна запланавана агляд устаноў адукацыі на прадмет выканання ў памяшканнях санітарна-ггіенічных патрабаванняў да тэмпературнага рэжыму.

Асобная ўвага нададзена неблагополучным сем'ям, шматдзетным і іншым сем'ям уліковых катэгорый, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей. На працягу ўсяго зімовага перыяду гэтыя сем'і будуць наведвацца зацікаўленымі службамі па месцы жыхарства, з бацькамі будуць праводзіцца прафілактычныя гутаркі і прымацца неадкладныя меры пры выяўленні парушэнняў, у тым ліку да вываду дзяцей з сем'яў у выпадку пагрозы іх жыццю і здароўю.

Не варта забываць, што ў перыяд канікул дзеці большую частку часу праводзяць за межамі поля зроку педагогаў і бацькоў, таму важна граматна спланаваць канікулы дзіцяці, заняць яго актыўным адпачынкам або грамадска карысным трудом, абараніўшы ад негатыўнага ўплыву вуліц.

У мэтах абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, папярэджання надзвычайных сітуацый, актывізавана праца ўсіх суб'ектаў прафілактыкі раёна; аднак не варта забываць, што бяспека дзяцей залежыць у першую чаргу ад іх бацькоў, якія абавязаны ў адпаведнасці з Законам забяспечыць бяспечныя ўмовы для іх жыцця і здароўя.

Старшы памочнік пракурора
Браслаўскага раёна
юрыст 2 класа
С.П. Гарбус

Глядзець усе