Афіцыйнае апублікаванне

У адпаведнасці з часткай першай падпункта 1.5 пункта 1 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лютага 2012 г. № 3 «Аб некаторых пытаннях апублікавання і ўступлення ў сілу прававых актаў Рэспублікі Беларусь» афіцыйнае апублікаванне нарматыўных прававых актаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, выканаўчых і распарадчых органаў першаснага тэрытарыяльнага ўзроўню, рашэнняў, прынятых гарадскім (гарадоў раённага падпарадкавання), паселкавым, сельскім рэферэндумам, ажыццяўляецца па іх рашэнні шляхам адлюстравання тэкстаў нарматыўных прававых актаў у поўнай адпаведнасці з падпісанымі арыгіналамі (у выглядзе копіі арыгінала) на афіцыйных сайтах гэтых дзяржаўных органаў у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт або на адпаведных старонках афіцыйных сайтаў вышэйстаячых дзяржаўных органаў.

Палітыка апрацоўкі персанальных дадзеных у Браслаўскім раённым выканаўчым камітэце