Астаражна, небяспечны снег і сосулькі
Шматлікія снегапады і перапады тэмператур могуць выклікаць утварэнне сосулек і сход снегу з дахаў будынкаў.
Сход назапашанай на даху снежнай масы вельмі небяспечны!
Як правіла, такая маса неоднародная па сваім складзе і ўтрымлівае як рыхлыя масы падтаялога снегу, так і кавалкі слежаўшагася лёду, часта значнага аб'ёму і масы.
Памятайце: часцей за ўсё сосулькі ўтвараюцца над водастокамі, таму гэтыя месцы фасадаў дамоў бываюць асабліва небяспечнымі; іх неабходна абыходзіць!
Сачыце за асцярожнасцю і, па магчымасці, не падыходзьце блізка да сцен будынкаў. Калі падчас руху па тратуары вы пачулі зверху падазроны шум – нельга спыняцца, паднімаць галаву і разглядаць, што там адбылося.
Магчыма, гэта сход снегу або лёдавай брылы. Бегчы ад будынка таксама нельга. Трэба як мага хутчэй прытуліцца да сцяны; навес даху паслужыць укрыццём.
Каб прадухіліць утварэнне сосулек і сходаў снежных мас, неабходна рэгулярнае і своечасовае выдаленне снегу з дахаў. Пры адсутнасці снегу сосулькам проста няма з чаго ўтварацца, а значыць людзі ўнізе – у бяспецы.
Звяртаем увагу кіраўнікоў устаноў і арганізацый - адказнасць за бяспеку грамадзян ускладаецца ў першую чаргу на кіраўніка!
МНС яшчэ раз нагадвае ўсім уладальнікам будынкаў незалежна ад формаў уласнасці аб неабходнасці ачышчэння дахоў ад снегу і лёду з мэтай пазбягання траўмаў, а таксама абрушэння. Зоны работ і неачышчаныя будынкі знізу павінны быць агароджаны.
Глядзець усе