Ад кахання да нянавісці
Пракурорам Браслаўскага раёна ўзбуджана крымінальная справа па арт.186 КК – пагроза забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў, калі былі падставы баяцца яе рэалізацыі. Падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы стала парушэнне правоў і законных інтарэсаў пажылога чалавека.
Так, недбайны дарослы сын у стане алкагольнага ап'янення двойчы пагражаў забойствам пажылой маці, пры гэтым прычыніўшы ёй цялесныя пашкоджанні. Аднак маці, прабачыўшы паводзіны сына, не жадала прыцягваць яго да адказнасці.
Згодна з ч.5 арт. 26 КПК, пракурор мае права ўзбудзіць крымінальную справу аб злачынствах і пры адсутнасці заявы асобы, пацярпелага ад злачынства, калі яны закранаюць істотныя інтарэсы дзяржавы і грамадства або здзейснены ў адносінах да асобы, якая знаходзіцца ў службовай або іншай залежнасці ад абвінавачанага, альбо па іншых прычынах не здольнай самастойна абараняць свае правы і законныя інтарэсы.
Такім чынам, пракурор, пры неабходнасці, абараняе правы і інтарэсы грамадзян, што вядзе да немагчымасці спынення крымінальнай справы.
Судом Браслаўскага раёна жыхар раёна П. прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства па арт.186 КК і прызначана пакаранне ў выглядзе арышт. Вярхоўны суд прыняў рашэнне, якое ўступіла ў законную сілу як не абскарджанае і не аспрэчанае.
Заступнік пракурора раёна Ю.П.Доўгала
Глядзець усе