Пал сухой травы: небяспека і адказнасць
Штогод з надыходам вясны службе МНС даводзіцца сутыкацца з праблемай вясновых палоў сухой травы і павелічэннем колькасці пажараў, якія ўзнікаюць у выніку спальвання мінулагодняй сухой расліннасці.
З надыходам вясны пачынаецца пажаранебяспечны перыяд, бо людзі пачынаюць наводзіць парадак вакол дамоў, спальваючы смецце
і мінулагоднюю траву. Кожны год ратавальнікі працягваюць выязджаць на сотні, а то і тысячы пажараў, звязаных з сезонным палам.
У 2022 годзе ў рэспубліцы адбылося 7990 пажараў у прыродных экосістэмах, загінулі 17 чалавек. З іх 7258 выпадкаў гарэння травы і кустоў на плошчы 1829,1 га. Асноўнымі прычынамі ўзгаранняў традыцыйна з'яўляюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, выжыганне сухой расліннасці, г.зн. чалавечы фактар.
Часцей за ўсё ахвярамі пажараў, якія ўзнікаюць падчас пала травы, становяцца пенсіянеры, якія наводзяць парадак на сваіх участках.
14 красавіка мінулага года у 13:50 ратавальнікам паступіла паведамленне аб загаранні сухой расліннасці па вуліцы Борисаўскі тракт у горадзе Лепель. Па прыбыцці да месца выкліку падраздзяленняў МНС назіралася гарэнне сухой расліннасці і аднаго легкавіка «Мерседес Віто». Узгаранне ліквідавалі ратавальнікі, ніхто не пацярпеў. У выніку гарэння травы ў аўтамабілі «Мерседес Віто» пашкоджаны рухавік і лакокрасачнае пакрыццё. У побач стаячых аўтамабілях КІА Спортэдж і Вольво S-80 пашкоджаны пераднія бампер.
Праз два гадзіны такі ж выпадак адбыўся ў Ушачскім раёне. Пенсіянерка выжыгала сухую расліннасць на сваёй прыдамовай тэрыторыі ў вёсцы Любжына Ушачскага раёна і пры спробе патушыць імкліва развіваючае гарэнне, атрымала апёкі ніжніх і верхніх канечнасцяў, рознай ступені цяжкасці.Пенсіянерка выжыгала сухую траву і атрымала апёкі: яе шпіталізавалі ў бальніцу.
22 красавіка 2022 г. у Браслаўскім раёне пры спальванні смецця загарэўся дом: пенсіянер атрымаў апёкі і ад атрыманых траўмаў сканаў у ўстанове аховы здароўя.
Многія нават не падазраюць, які шкоду наносяць навакольнаму асяроддзю, спрабуючы з дапамогай агню прыбраць мінулагоднюю траву. Травяныя палы хутка распаўсюджваюцца, асабліва ў ветраную пагоду. Агнём раздуваецца імгненна, яго вельмі складана ўтрымаць і спыніць. Спальванне смецця на прысядзібным участку або проста ўблізу будынкаў можа лёгка стаць прычынай ўзгарання і нанясення шкоды, а то
і поўнага знішчэння будынкаў
Вядомыя выпадкі, калі на вачах вінаватаў агонь перакідаўся на жылыя дамы, будынкі і сараі.
Адзін з выпадкаў адбыўся у сакавіку 2022 года ў д. Руда Ліпічанская Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. 26-га числа каля 16 гадзін гаспадары аднаго з дамоў вырашылі навести парадак на сваёй зямлі. У адну вялікую купу было сабрана ўсё назапашанае «дабро». Чыркнула спічка і ўсё пайшло не па плане. Сільны вецер за некалькі секунд разнес полымя на дзясяткі метраў, тут жа схапілася сухая трава. Гаспадары патэлефанавалі ў МНС толькі калі агонь ужо «пажыраў» будынкі. Каб уціхамірыць полымя, ратавальнікам спатрэбілася больш за два гадзіны, дзесяць пажарных разлікаў, таксама былі задзейнічаны работнікі лясгаса і мясцовага сельгаспрадпрыемства на спецыяльнай тэхніцы. Пажарам былі знішчаны 2 жылых дамы, 3 нежылых дамы і 17 гаспадарчых пабудоў.
Парадак наводзяць не толькі на асабістых падворках, але і на прыродных тэрыторыях. У выніку такіх «генеральных уборкаў» часам пацярпела прыпаркаваная паблізу транспарт. Пры парывістым вятры агонь распаўсюджваецца вельмі хутка, ліквідаваць яго няпроста.
У Беларусі выжыганне сухой расліннасці забаронена законам. Згодна з артыкулам 16.40 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях
за незаконнае выжыганне сухой расліннасці, трав на корню, а таксама стерні і пажнивных астаткаў на палях або непрыманне мер па ліквідацыі палоў вінаватыя асобы прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь.
У адпаведнасці з артыкулам 16.41 за развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах прадугледжана накладанне штрафу да 12 базавых велічынь.
У выпадку прычынення шкоды ў асабліва буйным памеры наступае крымінальная адказнасць.
Пры выбары спосабу ўтылізацыі смецця лепш аддаваць перавагу бяспечным. Калі вы ўсё ж вырашылі развесці вогнішча ў сябе на падворку, то не варта ігнараваць простыя меры засцярогі. Робіць гэта трэба толькі ў безвятраную пагоду. Вогнішчы лепш разводзіць далёка ад будынкаў, лесу або скірд соломы.