Первая неделя лета

Першы тыдзень лета

РОЧС інфармуе
14.06.2023

Дзеці ‑ найбольш неабароненая і ўразлівая катэгорыя насельніцтва. Штогод вялікая колькасць пажараў адбываецца з-за дзіцячай шаласці з агнём. Асабліва шмат небяспечных сітуацый здараецца на канікулах, калі дзеці цэлы дзень застаюцца самі. Таму работнікі Браслаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях з першага дня летніх канікулаў пачалі праводзіць мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне дзіцячага траўматызму і ўзнікнення пажараў з-за дзіцячай шаласці з агнём, а таксама ўдзялілі ўвагу наведванню водоемаў.

З першых чысел лета на тэрыторыі Браслаўскага раёна пачалі сваю працу дзіцячыя лагеры, і таму дзеці становяцца частымі госцямі пажарнай часткі горада Браслава, дзе ратавальнікі арганізуюць для іх экскурсіі, а таксама праводзяць размовы на важныя тэмы ў пытаннях бяспекі ў перыяд дзіцячых канікулаў.

Для вучняў дзесятых класаў раёна, якія ў канікулярны час адпачываюць у ваенна-патрыятычным лагеры на базе Друеўскай сярэдняй школы, быў арганізаваны ўрок прафесійнай арыентацыі, на якім ратавальнікі расказалі пра сваю прафесію, а таксама азнаёмілі будучых абітурыентаў з правіламі паступлення ў «Універсітэт грамадзянскай абароны Рэспублікі Беларусь».

Заступнік начальніка Браслаўскага РОЧС Міхаіл Рыкун сустрэўся з дзецьмі з профільнай змены МНС у школьным лагеры «Іскра», які створаны на базе ГУО «Браслаўская сярэдняя школа №2», і расказаў усім дзецям пра тыя небяспекі, якія могуць падсцерагаць дзяцей летам, а таксама, як трэба сябе паводзіць, каб не трапіць у такую сітуацыю. У завяршэнні сустрэчы М. Рыкун правёў вучэбную эвакуацыю дзяцей і персаналу, патлумачыў кіраўніцтву лагера, як трэба дзейнічаць у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі.

Не абышлі ратавальнікі бокам і сельскіх жыхароў, арганізаваўшы «пасты бяспекі» на маршрутах аўтамагазінаў.

Браслаўшчына славіцца сваімі водоемамі, таму з надыходам цёплай пагоды мясцовыя пляжы прыцягваюць увагу аматараў актыўнага адпачынку. Каб гэты адпачынак праходзіў бяспечна, Браслаўскія ратавальнікі сумесна з работнікамі ОСВОД арганізавалі працу «Летняга патруля», у рамках якога работнікамі ведамства праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні няшчасных выпадкаў на водоемах.

Глядзець усе