Па-ранейшаму пераважаюць крадзяжы.
Прынятыя пракуратурай раёна і іншымі праваахоўнымі органамі меры дазволілі не дапусціць у мінулым годзе росту злачыннасці. Яе ўзровень на 10 тысяч насельніцтва склаў 63,3 злачынства і з'яўляецца адным з самых нізкіх у Віцебскай вобласці.
У выніку арганізацыйна-прафілактычных мерапрыемстваў з 9 да 5 удалося знізіць колькасць угнаў з 9 да 5, злачынстваў, учыненых непаўналетнімі, з 6 да 1, і з 28 да 23 у стане алкагольнага ап'янення, з 17 да 13 – у групе. Таксама не дапушчана замахаў на забойства, згвалтаванняў, хуліганстваў, вымагальніцтваў, разбояў.
Разам з тым у дынаміцы і структуры злачыннасці выявіліся ў мінулым годзе пэўныя негатыўныя тэндэнцыі. Так, зарэгістравана адно ўмышленнае забойства і адно ўмышленнае прычыненне целесных пашкоджанняў. Значна ўзрасла колькасць учыненых цяжкіх злачынстваў з 16 да 27, з іх па лініі крымінальнага вышуку зарэгістравана 12 (у 2016 г. – 4).
Калі рост дзеянняў, прадугледжаных ст. 371-1 УК, стаў вынікам выяўленых фактаў незаконнай міграцыі, а па ст. 430 УК – карупцыйных праяўленняў, то прычынамі павелічэння цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку з'яўляюцца недахопы ў працы суб'ектаў прафілактыкі. Мясцовыя выканаўчыя, распарадчыя, праваахоўныя органы па-ранейшаму не прымаюць усіх неабходных мер, накіраваных на папярэджанне правапарушэнняў, алкагалізму і насілля ў сям'і.
Рост у мінулым годзе з 34 да 42 злачынстваў, учыненых асобамі, якія маюць судзімасць, таксама ў першую чаргу звязаны з недастатковай прафілактычнай работай РАУС, іншых суб'ектаў прафілактыкі і з існуючымі праблемамі ў сацыяльнай адаптацыі, працаўладкаванні, наладжванні быту асоб, вызваленых з месцаў пазбаўлення волі. Непрацуючыя грамадзяне, якія маюць судзімасць, учынілі ў 2017 г. 30 злачынстваў, што на 5 больш, чым у 2016-м. Фактычна кожнае злачынства карыснай накіраванасці учынена асобай, не занятай працай.
Найбольшы ўдзельны вага (69,5%) ад колькасці злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку займаюць крадзяжы, хаця ў мінулым годзе колькасць іх зменшылася, пры гэтым павялічылася іх раскрываемасць. Па-ранейшаму большасць выпадкаў крадзяжу адбываецца з-за свабоднага доступу да маёмасці, што ўказвае на недахопы ў прафілактыцы гэтага віду дзеянняў сярод насельніцтва раёна, а таксама іншагародніх грамадзян.
Ю.С.Кезік
Пракурор раёна