Паспрабаванні пераплыць вадаём

МНС інфармуе
16.05.2023

Астярожнасць на вадзе - гэта, перш за ўсё, неабходнасць. Людзі (навіда добра плаваючыя) заплываюць на глыбіню, а вярнуцца на бераг ужо не могуць. Некаторыя арганізуюць спаборніцтвы па пераадоленні перашкод. Але сілы можа разлічыць далёка не кожны:

26 чэрвеня 2021 года на рацэ Захадняя Дзвіна ў Наваполацку работнікі МНС выратавалі жанчыну, 1991 г.н. Увечары дзве дзяўчыны з кампаніі пайшлі купацца. Пачалі плыць у напрамку процілеглага берага ракі, даплыўшы да сярэдзіны ракі, разваротыліся і накіраваліся ў бок берага, на якім яны першапачаткова адпачывалі. Ужо ў той час выратавальнікаў насторожыла, як павольна і неўпэўнена плыве адна з іх. Работнікі МНС адразу селі ў лодку і паплылі ў іх бок. У метрах 40 ад берага адна з дзяўчат пачала тануць, другая не разгубілася і пачала актыўна крычаць. Выратавальнікі падплывалі і, узяўшы пацярпелую за руку, выцягнулі яе з вады. На лодцы даставілі на бераг. У медыцынскай дапамозе пацярпелая не патрэбавалася. Выратавана жанчына была вельмі спалоханая. Адпачывальнікі падзякавалі выратавальнікам за аператыўнае рэагаванне на сітуацыю, што дазволіла пазбегнуць бяды.

12 ліпеня 2021 года у Гомелі патануў школьнік пры спробе пераплыць раку. Трагедыя адбылася ў затоку р. Сож, дзе купанне забаронена. Четверо падлеткаў вырашылі пераплыць раку. Аднаму з іх, верагодна, не хапіла сіл, і ён сышоў пад ваду. Не ўбачыўшы на беразе таварыша, сябры паднялі трывогу. З глыбіні цела хлопца падняла група выратавальнікаў ОСВОД. Рэанімацыйныя дзеянні выніку не далі. Падлетак у свядомасць не прыйшоў. Яму было 15 гадоў.

17 ліпеня 2021 года аналагічны выпадак адбыўся на водоёме мікрараёна «Лебедзеўка-Юг» у г. Жлобіне. 33-гадовы мужчына вырашыў пераплыць водоем, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення. Адплыў ад берага на адлегласць 8 метраў і пачаў тануць. Работнікі МНС, якія ажыццяўлялі дзяжурства на дадзеным водоёме, ўбачылі танучага чалавека. Адзін з выратавальнікаў надзеў камізэльку, абвязаўся выратавальнай вяроўкай, ўплаў дасягнуў да мужчыны і падхапіў яго пад рукі. У гэты час другі работнік МНС з дапамогай выратавальнай вяроўкі выцягнуў свайго калегу і танучага мужчыну на бераг. Затым мужчыну перадали работнікам хуткай медыцынскай дапамогі. У шпіталізацыі выратаваны не патрэбаваўся.

Забаронена:
  • заплываць за абмежавальныя знакі і аддаляцца ад берага падчас купання на значныя адлегласці, а таксама без вострай неабходнасці (выратаванне людзей) пераплываць водоем.
Глядзець усе