Парадак прыёму і праходжання службы ў органы ўнутраных спраў
На службу ў органы ўнутраных спраў прымаюцца на добраахвотнай аснове паўналетнія грамадзяне, здольныя па сваіх асабістых, маральных і дзелавых якасцях, стане здароўя, узроўні асноўнай адукацыі выконваць задачы, ускладзеныя на органы ўнутраных спраў.
На пасады радавога, малодшага, сярэдняга і старшага начальніцкага складу прымаюцца грамадзяне, як правіла, не старэйшыя за 28 гадоў. На ўказаныя пасады могуць быць прыняты грамадзяне старэйшыя за 28 гадоў, калі на момант дасягнення максімальнага ўзросту, знаходзячыся на службе, яны будуць мець права на пенсію за выслугу гадоў.
Этапы афармлення кандыдатаў, упершыню прымаемых на службу ў органы ўнутраных спраў.
Супрацоўнікам кадравай службы пры звароце грамадзяніна высвятляюцца наступныя пытанні ў адпаведнасці з прад'яўляемымі патрабаваннямі для афармлення на службу ў органы ўнутраных спраў:
Узрост; Грамадзянства; Наяўнасць адукацыі, спецыяльнасць па адукацыі; ступень годнасці па выніках камісіі ў раённым ваенным камісарыяце; Праходзіў ці раней службу ў органах унутраных спраў, наяўнасць судзімасці ў яго і яго блізкіх сваякоў.
Кандыдату выдаюцца бланкі для запаўнення: анкета, аўтабіяграфія, пералік неабходных дакументаў для прадстаўлення ў камплектуючы орган; пералік неабходных для праходжання ваенна-лікарскай камісіі, накіраванне для праходжання ваенна-лікарскай камісіі; індывідуальная ведомасць фізічнай падрыхтоўленасці для здачы залікаў.
Пасля запаўнення кандыдатам анкеты, аўтабіяграфіі і прадстаўлення ў камплектуючы орган праводзіцца:
Праверка дакладнасці запаўнення анкеты і аўтабіяграфіі;
Афармленне запытаў для правядзення спецыяльнай праверкі.
Пасля поўнага вывучэння прадстаўленых дакументаў, вынікаў спецыяльнай праверкі і станоўчага праходжання ВВК кандыдат накіроўваецца для праходжання стажыроўкі на предполагаемай пасадзе.
У выпадку паспяховага праходжання папярэдняй стажыроўкі, пытанне аб прыёме на службу ў ОВД разглядаецца на атэстацыйных камісіях камплектуючага органа, якія хадайнічаюць аб прыёме кандыдата на службу ў ОВД і накіраванні яго на першасную падрыхтоўку.
Начальнік Браслаўскага аддзялення аховы
Мацук С.В.
Глядзець усе