Правила безопасности необходимо прививать с самого детства

Правілы бяспекі неабходна прывіваць з самага дзяцінства.

МНС інфармуе
10.01.2023

Менавіта пад такім дэвізам прайшла сустрэча работнікаў Браслаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях з выхаванцамі Браслаўскага яслі-саду № 3.


Ратавальнікі ў даступнай форме расказалі пра пажарную бяспеку і пра бяспеку дзяцей у зімовы перыяд. Дзеці з вялікім задавальненнем паглядзелі мультфільм «Чароўная кніга МНС», героі якога расказалі пра небяспеку выхаду на тонкі лёд.


Далей хлопцы паўтарылі нумары экстраных службаў, паспрабавалі самастойна выклікаць ратавальнікаў і навучыліся правільна паводзіць сябе ў выпадку надзвычайнай сітуацыі.


Многа станоўчых эмоцый і ўражанняў засталося ў хлопцаў пасля павучальнай і цікавай сустрэчы. У канцы мерапрыемства ўсе дзеці атрымалі з рук ратавальнікаў памятныя сувеніры, і самае галоўнае, карысныя веды ў пытаннях бяспекі жыццядзейнасці.

Глядзець усе