Правила безопасности при эксплуатации электроприборов

Правілы бяспекі пры эксплуатацыі электрапрыбораў 1. Перад выкарыстаннем электрапрыбораў уважліва азнаёмцеся з інструкцыяй па эксплуатацыі. 2. Не выкарыстоўвайце электрапрыборы з пашкоджанымі шнурамі або разеткамі. 3. Не пакідайце электрапрыборы ўключанымі без нагляду. 4. Не выкарыстоўвайце электрапрыборы ў вільготных памяшканнях без адпаведнай абароны. 5. Падключайце электрапрыборы толькі да разетак, якія адпавядаюць іх тэхнічным характарыстыкам. 6. Не перагружайце электрасетку, падключаючы зан

МНС інфармуе
17.01.2023
Сучасныя жылыя дамы і кватэры насычаны мноствам розных карысных электрапрыбораў. Аднак пры неумелым або небрежным абыходжанні з электрапрыборамі яны могуць стаць крыніцай бяды. 


Каб уберагчы сябе і сваю сям'ю ад пажару, неабходна загадзя прымаць меры, накіраваныя на павышэнне пажарнай бяспекі і выконваць меры бяспекі:

  • перш чым выкарыстоўваць электрапрыбор, уважліва вывучыце інструкцыю па яго эксплуатацыі;
  • регулярна выдаляйце з задняй сценкі халадзільніка пыл;
  • для выключэння ўзгарання электрапрыбораў з-за скачкоў і перападаў напружання ў сетцы карыстайцеся сеткавымі фільтрамі;
  • размяшчайце электронагрэвальныя прыборы, у тым ліку прас і электраплітку, на негарючай паверхні.
Пры эксплуатацыі электраабсталявання забараняецца:

  • перагружаць электрычную сетку. Чым менш электрапрыбораў працуе адначасова, тым бяспечней;
  • ужываць для абароны электрасетак замест аўтаматычных ахоўнікаў і калібраваных плавкіх ўстаўак абарону не заводскага (кустарнага) вырабу (скруткі провада, «жучкі»);
  • экспланаваць провады і кабелі з пашкоджанай або страціўшай свае ахоўныя ўласцівасці ізаляцыяй;
  • ужываць для мэтаў ацяплення, сушкі і прыгатавання ежы самаробныя электронагрэвальныя прыборы;
  • размяшчаць побач з электрычнымі прыборамі (тэлевізар, халадзільнік, абагравальнікі і г.д.) лёгкаўзгаральныя матэрыялы;
  • пакідаць без нагляду ўключаныя ў сетку электрапрыборы.
Тэрмін службы і тэхнічнае абслугоўванне электрапрыбора ўказаны заводам-вытворцам у прыкладзенай інструкцыі па эксплуатацыі прыбора. Эксплуатацыя электрапрыбораў за межамі тэрміну павялічвае верагоднасць узнікнення пажару ў жылым доме і кватэры.

Глядзець усе