Прадпрымальнік года
"У адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў ад 17 сакавіка 2016 года № 207 Міністэрства эканомікі аб'яўляе аб старце з 2 красавіка 2018 года Нацыянальнага конкурсу “Прадпрымальнік года”.
Па выніках конкурсу ў кожнай вобласці і ў горадзе Мінску спецыяльна створаныя арганізацыйныя камітэты (журы), у склад якіх увойдуць вядомыя прадпрымальнікі і прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, вызначаць лепшых бізнесменаў у намінацыях:
- ”Успешны старт“;
- ”Стабільны поспех“ (у гэтай намінацыі дапускаецца ўдзел буйных прадпрыемстваў);
- ”Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці“;
- ”Эфектыўны бізнес у сферы паслуг“.
Прадпрымальнікі, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе, павінны накіраваць свае заяўкі ў адпаведныя органы выканаўчай улады (па месцы дзяржаўнай рэгістрацыі) – у гарвыканкамы, райвыканкамы, адміністрацыі раёнаў г. Мінска.
Прымаць заяўкі будзе ажыццяўляцца да 1 чэрвеня 2018 года аддзелам эканомікі Браслаўскага райвыканкама, 211969 г. Браслаў, вул. Савецкая, 119, кабінет 43. Кансультацыі па тэлефоне 8 02153 6 26 24. Удзел у конкурсе бясплатны.
Інфармацыя аб Нацыянальным конкурсе «Прадпрымальнік года» і форма заяўкі на ўдзел размешчана на сайце Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь у раздзеле аб Нацыянальным конкурсе «Прадпрымальнік года» (http://economy.gov.by/ru/nac-konkurs-ru/).