Папярэджанне аб гібелі дзяцей ад знешніх прычын

Навіны пракуратуры
25.06.2020

Пракуратурай раёна актывізаваны нагляд за выкананнем заканадаўства, накіраванага на прадухіленне гібелі людзей ад знешніх прычын.

Аналіз статыстычных звестак аб колькасці людзей, якія загінулі ў Віцебскай вобласці ад знешніх прычын, сведчыць аб недастатковасці прымаемых мер па супрацьдзеянні фармаванню неспрыяльных фактараў, якія спрыяюць узнікненню надзвычайных сітуацый. Так, за 5 месяцаў бягучага года ў вадзе патанула 25 чалавек (аналагічны перыяд 2019 года – 19).

Гібелі на вадзе непаўналетніх у бягучым годзе ў Віцебскай вобласці не дапушчана, аднак у 2019 годзе ад патаненняў загінула 5 дзяцей (з 5 выпадкаў 2 адбыліся на возеры і рацэ, 3 – у штучных вадаёмах).

Улічваючы актуальнасць папярэджання гібелі дзяцей ад знешніх прычын, бацькам непаўналетніх варта памятаць, што менавіта на іх у першую чаргу ўскладзена абавязак па забеспячэнні бяспекі сваіх дзяцей. У гэтай сувязі варта выключыць факты знаходжання непаўналетніх у адсутнасць дарослых на вадаёмах, а таксама купанне ў забароненых, спецыяльна не абсталяваных або незнаёмых вадаёмах.

Таксама варта ведаць, што за купанне ў забароненых месцах прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па ст.23.63 КаАП Рэспублікі Беларусь, якая прадугледжвае спагнанне ў выглядзе штрафу ў памеры ад адной да трох базавых велічынь.

Заступнік пракурора раёна                            С.П. Гарбус

Глядзець усе